Вы тут

Якім будзе надвор’е перад Вялікаднём і на свята? Прагноз ад Дзмітрыя Рабава


На мінулым тыдні ў большасці дзён добрае і цёплае надвор’е забяспечыў антыцыклон з цэнтрам над краінамі Балтыі. Але, ідылія ў надвор’і была нядоўгай, і, ужо пачынаючы з пятніцы, Беларусь атакаваў чарговы цыкланічны віхур. Ён закрыў неба шчыльнымі аблокамі, прынёс дажджы, мокры снег і пахаладанне. Працягнецца ён нядоўга, і ў першай палове гэтага тыдня цёплае надвор’е вернецца зноў, але з дажджамі і парывістым ветрам.


У пачатку тыдня на надвор’і адаб’ецца ўплыў вільготных атмасферных франтоў з паўднёвага ўсходу. Такім чынам сёння і заўтра на большай частцы тэрыторыі нашай краіны пройдуць кароткачасовыя ападкі, вільготнасць да 90 працэнтаў. Уначы і раніцай слабая шэрань, якая пагаршае бачнасць на дарозе да кіламетра. Вецер паўночна-ўсходні ўмераны. Днём у аўторак ад плюс 4 па паўднёвым захадзе да плюс 12 па поўначы.

У сярэдзіне тыдня ўмовы надвор’я пачне вызначаць актыўны паўднёвы цыклон з цэнтрам над поўначчу Украіны, ён прынясе воблачнае надвор’е, дажджы рознай інтэнсіўнасці, парывісты паўночна-ўсходні вецер. Уранку шэрань. Бачнасць да кіламетра. Вільготнасць 90 працэнтаў. Тэмпература паветра ўначы +4 ..+8, днём у сераду +7.. +12.

У пачатку другой паловы тыдня захаваецца ўплыў цыклону, які будзе марудна кружыць каля нашых паўднёвых межаў. Паўсюдна кароткачасовыя дажджы, магчымы навальніцы, якія пагаршаюць бачнасць да кіламетра. Вецер паўднёва-ўсходні, умераны, часам парывісты. Тэмпература паветра ноччу +4 ..+10. Днём у чацвер +7 ..+13, у пятніцу +7 .. +15.

І папярэдне! У выхадныя дні істотных змен у атмасферы не адбудзецца. За надвор’е прадоўжаць адказваць атмасферныя франты з паўночнага захаду Еўропы. Пройдуць кароткачасовыя дажджы, месцамі адзначацца навальніцы. Вільготнасць да 90 працэнтаў. Шэрань. Вецер паўночнай чвэрці, умераны. Тэмпература паветра ўначы +4 ..+8. Днём у суботу +7.. 13, у нядзелю — на Вялікдзень +7.. +15.

Кацярына ТУМАС-ЦІШКЕВІЧ

Фота «Звязда».

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».