Вы тут

Лісковіч: Праект «Поезд Памяці» павінен стаць цікавым і карысным для дзяцей


Сёння пад кіраўніцтвам старшыні Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па адукацыі, навуцы, культуры і сацыяльным развіцці Віктара Лісковіча праходзіць нарада па пытаннях падрыхтоўкі сумеснага беларуска-расійскага праекта «Поезд Памяці», перадае БелТА.


Фота: БелТА

У мерапрыемстве прымае ўдзел расійская дэлегацыя на чале з першым намеснікам кіраўніка Апарату Савета Федэрацыі Федэральнага сходу Расіі Львом Шчарбаковым.

Фота: БелТА

Праект ініцыяваны кіраўнікамі верхніх палат парламентаў Беларусі і Расіі — старшынёй Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Наталляй Качанавай і старшынёй Савета Федэрацыі Расійскай Федэрацыі Валянцінай Мацвіенка.

Удзельнікамі патрыятычнага праекта «Поезд Памяці» стануць 200 беларускіх і расійскіх школьнікаў, па 100 ад кожнай краіны, якія змогуць наведаць некалькі гарадоў дзвюх краін. Школьнікі азнаёмяцца з асноўнымі вехамі Вялікай Айчыннай вайны, да якіх прывязаны маршрут руху поезда, адбудуцца сустрэчы дзяцей з ветэранамі, наведванне музеяў, рэканструкцыі ваенных падзей, асветныя і культурныя мерапрыемствы. Задача праекта — не толькі расказваць пра вайну, але і аб’ядноўваць моладзь дзвюх краін.

«Па-першае, дзеці змогуць паразмаўляць, актыўна правесці час, па-другое, наведаюць гістарычныя выдатныя мясціны кожнага з гарадоў. Яны прымуць удзел у мітынгу-рэквіеме ў Брэсцкай крэпасці 22 чэрвеня, у рэканструкцыі баёў на Кобрынскім умацаванні, наведаюць “Лінію Сталіна”, прымуць удзел у мерапрыемствах 3 ліпеня ў горадзе Мінску. У Расійскай Федэрацыі мы з дзецьмі наведаем Маскву, Санкт — Пецярбург, Вялікі Ноўгарад, Смаленск, Ржэў і шэраг іншых гарадоў», — адзначыў Віктар Лісковіч.

Сенатар выказаў надзею, што гэты праект стане традыцыйным, а геаграфія маршруту будзе пастаянна пашырацца. «Самае галоўнае — гэтым праектам мы хочам захаваць гістарычную памяць аб тых, хто абараняў нашу радзіму ў гады ВАВ, хто аддаваў сваё жыццё, каб мы з вамі жылі ў мірнай, спакойнай дзяржаве, — падкрэсліў ён. — У рэалізацыі праекта задзейнічаны шэраг міністэрстваў і ведамстваў: Міністэрства адукацыі, Беларуская чыгунка, Міністэрства культуры, абласныя выканаўчыя камітэты. У кожнай вобласці курыруе гэту работу намеснік старшыні абласнога выканаўчага камітэта. Гэта значыць, мы разумеем важнасць праекта і хочам яго зрабіць цікавым і карысным для дзяцей».

Праект пройдзе ў дні IX Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі. Як паведамлялася, «Цягнік Памяці» стартуе 22 чэрвеня ў Брэсце, праедзе па гарадах Беларусі і Расіі і фінішуе ў Мінску 3 ліпеня.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Як ідзе галасаванне ў самым маладым раёне сталіцы?

Як ідзе галасаванне ў самым маладым раёне сталіцы?

«Абавязак кожнага беларуса — прагаласаваць за сваю будучыню».

Эканоміка

Эксперт: «Выкананне прагнозных паказчыкаў — задача складаная, але рэальная»

Эксперт: «Выкананне прагнозных паказчыкаў — задача складаная, але рэальная»

Мы змаглі пераадолець наступствы заходняга санкцыйнага ціску.

Палітыка

 «Якасць павінна стаць  рухавіком усіх працэсаў»

«Якасць павінна стаць рухавіком усіх працэсаў»

Зрабіўшы якасць неад’емнай часткай іміджу Беларусі як краіны, займацца ёй неабходна пастаянна і ва ўсіх напрамках.