Вы тут

Стаць ратавальнікам чалавечых душ


Данііл Мазоль — малады пісьменнік, які мае цяжкую хваробу, але спрабуе яе перамагчы і яшчэ дасягнуць літаратурных вяршынь. На творчасць яго натхняюць сяброўства і... прырода.


Усміхацца насуперак абставінам

Данііл любіць вандраваць па Беларусі і адкрываць новыя прыгожыя месцы сваёй радзімы. Яму падабаецца адпачываць у лесе, слухаць птушыныя спевы, катацца на ровары, слухаць музыку, глядзець фільмы пра выратаванне людзей. А сам хлопец хацеў бы стаць ратавальнікам чалавечых душ.

Нягледзячы на цяжкае захворванне, у Данііла атрымліваецца не толькі захоўваць аптымістычны настрой, але і дасягаць вялікіх поспехаў у вучобе і пісаць літаратурныя творы, вартыя высокай адзнакі.

Ад заняткаў да апавяданняў

Першая яго кніга «Я есть» выйшла ў 2019 годзе. Гэта зборнік невялікіх апавяданняў на розныя тэмы. Шмат там гісторый і пра жывёл, якіх Данііл вельмі любіць. У яго ёсць нават хатні гадаванец — лабрадор Зара.

Як жа нарадзілася кніга? Маці маладога пісьменніка, Ірына Іванаўна, расказала, што кожны дзень падчас летніх канікул Даніілу трэба было выконваць заданне — рашаць пяць матэматычных прыкладаў, а таксама пісаць пяць радкоў тэксту, каб распрацоўваць руку.

Аднойчы хлопцу захацелася разнастаіць гэтую работу, і ён пачаў пісаць кароткія апавяданні. Так манатонныя практыкаванні перетварыліся ў літаратурную творчасць. 

Кнігу «Я есть» ён напісаў за тры месяцы летніх канікул. На працягу навучальнага года хлопец заняты выкананнем дамашніх заданняў, каб працягваць вучыцца амаль на «выдатна». Яго любімыя школьныя прадметы — руская мова і літаратура, а таксама англійская мова.

Сёння ён піша творы толькі на канікулах ці выхадных.

Экалогія душы

Другая частка гэтай кнігі ўбачыла свет напрыканцы 2021 года. Шмат гісторый у ёй прысвечана жывёлам і прыродзе ўвогуле. Гэта апавяданні «База отдыха «Гранат» (пра захапляльны адпачынак каля прыгожай горнай ракі), «Голубь» (пра выратаванне голуба, што трапіў у бяду), «Дубок и Каштан» (пра выратаванне бяздомных шчанюкоў) і многія іншыя.

Кнігі Данііла прысвечаныя як экалогіі ў разуменні суіснавання з навакольным асяроддзем, так і экалогіі душы. Галоўная тэма, якая праходзіць праз усе яго апавяданні, — гэта сяброўства: з іншымі людзьмі, з жывёламі, з акаляючай прыродай, а таксама гармонія з самім сабой. Творы падабаюцца юным чытачам, а педагогі дадатковага навучання выкарыстоўваюць іх для навучання чытанню дашкольнікаў. Прыгожыя выявы пейзажаў, жывёл і людзей аздабляюць абодва выданні.

Падтрымка для творцы

Падчас прэзентацыі другой кнігі, якая адбылася ў Брэсцкай цэнтральнай бібліятэцы імя А.С. Пушкіна, Данііл расказаў гасцям пра тое, як нараджаюцца яго тэксты, пра свае мары і герояў твораў. Для маладога аўтара прагучала адна з яго любімых песень «Надзея » Ганны Герман у выкананні брэсцкай спявачкі Марыны Жыцінёвай і ўсіх прысутных.

На навагоднія святы супрацоўнікі Брэсцкага гарадскога выканаўчага камітэта ў рамках акцыі «Нашы дзеці» арганізавалі збор сродкаў, каб купіць для Данііла Мазаля шматфункцыянальную прыладу для сканіравання і раздрукоўкі. Падарунак прыйшоўся яму даспадобы, бо юнак набірае на камп’ютары не толькі свае апавяданні, але і ўсе дамашнія заданні.

Сёлета малады аўтар заканчвае 11 клас і збіраецца паступаць у Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт імя А.С. Пушкіна на спецыяльнасць «сацыяльная работа». Пажадаем Даніілу поспехаў, творчага натхнення, удачы і здзяйснення ўсіх мар!

Святлана СЁМІНА, настаўніца англійскай мовы ДУА «СШ № 10 г. Брэста»

Фота аўтара, з архіва сям’і Мазоль і тэлеграм-канала мэра Брэста Аляксандра Рагачука

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.