Вы тут

Што мяняецца для аўтамабілістаў, пешаходаў, веласіпедыстаў?


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ нумар 145 «Аб удасканаленні арганізацыі дарожнага руху». Дакументам уносяцца змяненні ва ўказ нумар 551 ад 28 лістапада 2005 года, якім былі зацверджаны Правілы дарожнага руху, паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.


Фота: pixabay.com

Дакумент прыняты ў мэтах павышэння культуры ўдзельнікаў дарожнага руху, зніжэння колькасці дарожна-транспартных здарэнняў і стымулявання выкарыстання электратранспарту. Практычная рэалізацыя мер, прадугледжаных указам, дасць магчымасць павысіць бяспеку на дарогах краіны і зрабіць больш камфортным удзел грамадзян у дарожным руху.

Электрасамакаты, гіраскутэры, сігвэі. Дзе, каму і як хутка можна ездзіць?

Адно з навін дакранаецца электрасамакатаў, гіраскутараў, монаколаў, сігвэяў і іншых прылад. Для іх уведзена агульнае паняцце «сродак персанальнай мабільнасці» і вызначаны парадак выкарыстання. Перамяшчацца на такіх прыладах неабходна будзе па веласіпеднай дарожцы, а пры яе адсутнасці — па тратуары, пешаходнай дарожцы або абочыне з хуткасцю не вышэй за 25 км/г, не ствараючы перашкоды для руху пешаходаў. Устанаўліваецца ўзроставае абмежаванне на выкарыстанне сродкаў персанальнай мабільнасці — з 14 гадоў. Але яно не будзе дзейнічаць у жылых і пешаходных зонах.

Хуткасныя ліміты на трасах: 120 км/г для большасці, 100 км/г — для аўтобусаў

Згодна з указам аптымізуюцца хуткасныя ліміты адносна транспартных сродкаў. Так, замацоўваецца магчымасць перамяшчэння па-за населенымі пунктамі на аўтамагістралях і дарогах для аўтамабіляў матацыклаў, легкавых аўтамабіляў, грузавых аўтамабіляў масай не больш як 3,5 т з хуткасцю не больш як 120 км/г, а для аўтобусаў — не вышэй за 100 км/г.

Новы знак: зона з максімальнай хуткасцю 30 км/г

Адначасова ўводзіцца новы дарожны знак «Зона з абмежаваннем максімальнай хуткасці руху». Пры яго наяўнасці хуткасць руху транспартных сродкаў па вызначаных тэрыторыях, напрыклад у зоне шчыльнай жылой забудовы, абмяжоўваецца 30 км/г. Падобныя зоны шырока прымяняюцца ў сусветнай практыцы. Іх выкарыстанне дазваляе забяспечыць бяспеку дарожнага руху без устаноўкі дадатковых знакаў, якія абмяжоўваюць хуткасны рэжым, і штучных няроўнасцяў.

Перавагі для пешаходаў. Забарона на п’яных пасажыраў

У мэтах павышэння бяспекі дарожнага руху ўдакладняецца парадак прадастаўлення перавагі ў руху. Яно будзе лічыцца прадастаўленым, калі адлегласць паміж транспартным сродкам і надыходзячым пешаходам склала не менш як дзве палос руху (пры іх наяўнасці).

Акрамя таго, забараняецца перавозіць пасажыраў, якія заведама знаходзяцца ў стане алкагольнага ап’янення, на матацыкле (акрамя бакавога прычэпа да яго) і мапеды. Пры гэтым дадзеныя асобы па патрабаванні супрацоўнікаў ДАІ будуць абавязаныя прайсці агляд.

Абавязковае ўключэнне фар днём. Што змянілася?

Указам устанаўліваецца абавязак вадзіцеляў у перыяд з 25 мая па 5 чэрвеня і з 25 жніўня па 5 верасня пры знаходжанні на дарогах у светлы час сутак уключаць блізкае святло фар. Такім чынам у правілах дарожнага руху замацоўваюцца акцыі, якія праводзяцца ДАІ, прымеркаваныя да пачатку і заканчэння навучальнага года.

Веласіпедыстам можна не спешыцца

Удасканальваецца парадак удзелу веласіпедыстаў у дарожным руху. Замацоўваецца абавязак іх перамяшчэння па-за населенымі пунктамі ў цёмны час сутак у адзенні са святлоадбіўнымі элементамі. Выключэнне будуць складаць выпадкі руху па веласіпеднай дарожцы.

Перасякаць праезную частку веласіпедыст будзе абавязаны па веласіпедным пераездзе або веласіпеднай дарожцы, а пры іх адсутнасці — па пешаходным пераходзе, на скрыжаванні па лініі тратуараў або абочын, не ствараючы перашкод для руху пешаходаў. Пры гэтым раварыст будзе мець права не спешыцца.

Паласа для грамадскага транспарту? Электрамабілі таксама можна

Шэраг мер накіраваны на стымуляванне выкарыстання электратранспарту. Сярод іх — магчымасць праезду электрамабіляў па паласе, прызначанай для руху грамадскага транспарта, забеспячэнне даступнасці электразараднай інфраструктуры і іншыя.

Прадугледжаныя змены ўступаюць у дзеянне праз шэсць месяцаў пасля афіцыйнага апублікавання ўказа.

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.