Вы тут

Сенатары Рунец і Серафімовіч — пра актыўны маніторынг цэн


Старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па эканоміцы, бюджэце і фінансах Таццяна Рунец падкрэсліла, што павышаная ўвага да цэнаўтварэння не можа быць лішняй. Паводле яе слоў, важна з выкарыстаннем усіх даступных інструментаў і каналаў атрымання інфармацыі аператыўна ліквідаваць парушэнні ў фарміраванні цэн на сацыяльна значную групу тавараў і гэтак жа аператыўна ўстараняць недахопы. Бо галоўная мэта — не дапусціць неабгрунтаванага росту цэн і захаваць пакупніцкую здольнасць грамадзян.


Фота: pixabay.com

«Безумоўна, мы жывём не ў ізаляваным свеце і ўплыў знешняга фактару на рост цэн немагчыма скінуць з рахунку. Разам з тым, у ланцужку «вытворца — пастаўшчык — прадавец — пакупнік» не павінна ўзнікаць спекуляцый. Жаданне падстрахавацца і закласці ў цэннік усе магчымыя рызыкі і песімістычныя прагнозы недапушчальнае. Цана павінна быць сумленнай і справядлівай. Менавіта на гэта накіраваны ўсе ўдзельнікі маніторынгу. Пры гэтым размова ідзе яшчэ і аб тым, каб неабходны пералік сацыяльна значных тавараў і лекавых сродкаў быў у наяўнасці не толькі ў буйных гарадах і пасёлках, але і ў аддаленых населеных пунктах. Людзі павінны адчуваць клопат дзяржавы аб іх інтарэсах», — заявіла Таццяна Рунец.

Сенатар таксама адзначыла, што па выніках праведзенага на мінулым тыдні маніторынгу цэн на аб'ектах гандлю і аптэчнай сеткі істотных адхіленняў сенатарскім корпусам не ўстаноўлена. Гэта сведчыць аб тым, што прадаўцы імкнуцца выконваць устаноўлены парадак цэнаўтварэння і ўлічваюць інтарэсы спажыўца.

Член Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы Кацярына Серафіновіч расказала, што маніторынг цэн на прадукты харчавання і тавары першай неабходнасці ў гандлёвых сетках горада Ліды праводзіць рэгулярна. Дадзенае пытанне таксама знаходзіцца на кантролі ўпраўлення гандлю і паслуг Лідскага райвыканкама. Па яе словах, вельмі важна, каб статысячны горад быў забяспечаны якаснымі і запатрабаванымі таварамі па даступных цэнах. Але не менш важна, каб і ў сельскай мясцовасці людзі мелі магчымасць рабіць неабходныя пакупкі, не выязджаючы для гэтага ў горад. Таму чарговы рэйд па гандлёвых аб'ектах быў праведзены ў населеных пунктах Лідчыны — у аграгарадках Дзітва, Вавёрка, вёсцы Красноўцы.

«Адзначу, што для работнікаў гандлю ён прайшоў «знянацку», гэта значыць без папярэджання. І гэта дазволіла ўбачыць і ацаніць сітуацыю з забеспячэннем харчаваннем і іншымі таварамі такой, якая яна ёсць. У цэлым карціна парадавала: ва ўсіх магазінах, наведаных мной, былі ў наяўнасці малочныя і мясныя вырабы розных вытворцаў, крупы, мука, пладова-агароднінная прадукцыя — ад капусты, ранняй радыскі да мандарынаў і вінаграду. Прадаўцы расказвалі аб тым, што асаблівым попытам карыстаецца прадукцыя мясцовых вытворцаў — на ўра ідуць лідскія малочная прадукцыя, мука, спецыі і паўфабрыкаты, — расказала Кацярына Серафіновіч.

Па яе словах, у некаторай ступені развіццю гандлю садзейнічае і тое, што ў сельскіх населеных пунктах ёсць гандлёвыя пункты розных уласнікаў. На гэтым маніторынг цэн у сельскай мясцовасці не заканчваецца.

Валерыя СЦЯЦКО

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.