Вы тут

Дэпутаты прааналізавалі вытворчы патэнцыял Добрушчыны


Старшыні Саветаў дэпутатаў базавага ўзроўню Гомельскай вобласці ацанілі работу вытворчых прадпрыемстваў, на якіх удалося выканаць мадэрнізацыю і паспяхова рэалізаваць інвестпраекты, знакавыя не толькі для паўднёва-ўсходняга рэгіёна, але і для краіны ў цэлым.


Удзельнікаў выязнога семінара — кіраўнікоў дэпутацкіх корпусаў раёнаў Гомельшчыны і старшыню аблсавета Кацярыну Зенкевіч — сустрэў Добруш. Дэпутаты змаглі непасрэдна паглядзець, як функцыянуе новая вытворчасць мелаванага і немелаванага кардону філіяла «Добрушская папяровая фабрыка «Герой працы» ААТ «Кіруючая кампанія холдынга «Беларускія шпалеры». Ацанілі госці раёна і работу мадэрнізаванага вытворчага ўчастка ізастатычнага прасавання, рэалізаванага на Добрушскім фарфоравым заводзе.

Завод па вытворчасці мелаванага і немелаванага кардону сапраўды ўразіў дэпутатаў тэхналагічным забеспячэннем цэхаў. Нягледзячы на цяперашнія санкцыйныя рэаліі, адзначаюць вытворцы, добрушскі кардон запатрабаваны ў дзясятках краін свету. Прадукцыя завода карыстаецца найвышэйшым попытам на прадпрымствах харчовай, лёгкай, медыцынскай і паліграфічнай галін. Працуе завод на экспарт. Пры гэтым цалкам задавальняе і патрэбы ўнутранага рынку. Акрамя таго, значны ўнёсак у эканоміку Добрушская папяровая фабрыка цяпер робіць і дзякуючы так званай старой вытворчасці. Так, на рынак добрушскія папернікі сёння выйшлі з дэфіцытнай і дарагой офіснай паперай. З улікам попыту, які павялічыўся, на афсетную паперу, з якой затым вырабляецца папера для прынтараў, фабрыка тэрмінова наладзіла неабходнае абсталяванне і пачала выпускаць офісную паперу фармату А4 у пачках. Увогуле ж вытворчыя магутнасці дазваляюць вырабляць з прапіскай у Добрушы каля 27 тысяч тон рознай паперы штогод.

Запатрабаванасць вытворчага патэнцыялу Добрушскай папяровай фабрыкі «Герой працы», звярнула ўвагу старшыня Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў Кацярына Зенкевіч, — прыклад таго, што, нягледзячы на санкцыі, айчынныя прадпрыемствы не толькі стабільна працуюць, але і паспяхова асвойваюць новыя рынкі.

— Як справядліва адзначыў Прэзідэнт, санкцыі для нас — у першую чаргу магчымасць. І яе нельга ўпусціць, — упэўненая кіраўнік дэпутацкага корпуса Гомельшчыны.

Старшыня аблсавета і кіраўнікі дэпутацкіх корпусаў раёнаў Гомельшчыны азнаёміліся таксама з асартыментам прадукцыі Добрушскага фарфоравага завода. Мадэрнізацыя, якая пачалася яшчэ ў 2005 годзе, дазволіла гэтаму прадпрыемству стварыць сучасную вытворчую базу: новыя печы для абпалу, абсталяванне для ліцця і шліфавання прадукцыі. Па тэхнічнай і тэхналагічнай аснашчанасці прадпрыемства адпавядае патрабаванням часу. Летась на Добрушскім фарфоравым заводзе ў вытворчасць укаранілі новую лінію лічбавага друку, якая дазволіла пашырыць асартымент, узняць прадукцыйнасць, заваяваць новыя рынкі збыту.

Кіраўнік дэпутацкага корпуса Гомельшчыны нагадала, што на тэрыторыі Добруша працягваецца рэалізацыя праграмы комплекснага добраўпарадкавання тэрыторыі. Дэпутаты адзначылі, што відавочны значны ўклад органаў мясцовай улады ў развіццё райцэнтра і населеных пунктаў раёна. Удзельнікі семінара падзякавалі добрушцам за магчымасць даведацца аб унікальнасці іх краю, ацаніць яго патэнцыял.

— Такія сустрэчы на ўзроўні рэгіёнаў сталі традыцыйнымі. Яны дазваляюць абмяняцца вопытам, раскрыць унікальнасць абранай для вывучэння дэпутатамі тэрыторыі, — падзялілася Кацярына Зенкевіч.

Наталля КАПРЫЛЕНКА

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.