Вы тут

Досвед функцыянавання педагагічных класаў у Беларусі і за мяжой абагульняць у БДПУ


21 красавіка ў Беларускім дзяржаўным педагагічным універсітэце пройдзе Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «Педагагічныя класы: вопыт і перспектывы».


Перад яе адкрыццём ў фае будзе працаваць выстаўка дасягненняў педагагічных класаў, школ-лабараторый вучэбна-навукова-інавацыйнага кластара бесперапыннай педагагічнай адукацыі. 

Адкрые канферэнцыю рэктар БДПУ Аляксандр Жук. Плануецца, што з прывітальным словам да ўдзельнікаў звернецца міністр адукацыі Андрэй Іванец.

На пленарным пасяджэнні будуць абмяркоўвацца наступныя пытанні: «Арганізацыйна-педагагічныя ўмовы педагагічнай прафілізацыі адукацыйнага працэсу ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі», «Сітуацыя поспеху як фактар прафесійнага самавызначэння навучэнцаў педагагічных класаў», «Метадычнае суправаджэнне дзейнасці профільных класаў (груп) педагагічнай накіраванасці ў Мінску», «Стварэнне ў школе профілізуючага асяроддзя як умова эфектыўнасці дзейнасці педагагічных класаў», «Я і мая будучая прафесія „педагог“, «Клуб „ПРОФіль+“ як форма рэалізацыі пераемнасці профільнай педагагічнай падрыхтоўкі».

Таксама адбудзецца прэзентацыя педагагічнага досведу, пройдуць мерапрыемствы для педагагічных класаў. У прыватнасці, ток-шоу „Дыялог пакаленняў“, „Проба пяра“: арганізацыя і правядзенне педагагічных проб», Сусветнае кафэ, РОР-семінар «БулінгуNET» і іншыя. Пасля будуць праведзены майстар-класы «Як не патрапіць на вуду дзіцяці», «Выкарыстанне схем-апор пры правядзенні факультатыўных заняткаў «Уводзіны ў педагагічную прафесію», «Развіццё творчых здольнасцяў навучэнцаў педагагічных груп», «Партфоліа — сакрэт паспяховага абітурыента» і іншыя.

Надзея НІКАЛАЕВА

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».