Вы тут

Карткі некаторых банкаў могуць не працаваць у ноч на 22 красавіка


Карткі некаторых банкаў могуць не працаваць у ноч на 22 красавіка, паведамілі ў Банкаўскім працэсінгавым цэнтры.


Тэхналагічныя работы будуць праводзіцца 22 красавіка для забеспячэння выканання патрабаванняў міжнародных плацежных сістэм. З 3.20 да 6.30 магчымы кароткачасовыя перапынкі ў абслугоўванні трымальнікаў картак банкаў, якія карыстаюцца паслугамі цэнтра, а таксама ў сетцы арганізацый гандлю (сэрвісу), пунктаў выдачы наяўных грошай, устройстваў самаабслугоўвання, банкаматаў, якія абслугоўваюцца банкамі, падключанымі да апаратна-праграмнага комплексу цэнтра.

Банкаўскі працэсінгавы цэнтр абслугоўвае больш за 9,6 млн картак, да яго падключаны 76,6 тыс. арганізацый гандлю і сэрвісу, 125 тыс. плацежных тэрміналаў, 2,5 тыс. банкаматаў і каля 2 тыс. інфакіёскаў.

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».