Вы тут

Што пакажуць удзельнікам праекта «Цягнік Памяці» ў Гродне?


З праграмай падчас рабочай паездкі азнаёміліся дэпутаты верхніх палат парламентаў Беларусі і Расіі. 


У экскурсійны маршрут будуць уключаны шэраг гродзенскіх славутасцяў. Гэта Стары і Новы замкі, Каложская царква, Фарны касцёл, музей-аптэка, дом купца Мураўёва, іншыя помнікі архітэктуры. Таксама пасажыры цягніка наведаюць выставачную пляцоўку «Дабрасуседства пад адкрытым небам» у гарадскім парку імя Жылібера, якая будзе адкрыта у гэтыя дні. Памятнай падзеяй павінна стаць прэзэнтацыя кнігі «Сёстры Хатыні Гродзеншчыны» і сустрэча ў фармаце адкрытага ўрока гістарычнай памяці.

Як паведаміў кіраўнік беларускай дэлегацыі, старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу па адукацыі, навуцы, культуры і сацыяльным развіцці Віктар Лісковіч, сумесна з расійскай дэлегацыяй было праведзена пасяджэнне па пытаннях сумеснага беларуска-расійскага праекта «Цягнік Памяці» на тэрыторыі Беларусі, у прыватнасці, у Гродне. Праграма падрыхтавана такім чынам, каб ва ўсіх удзельнікаў праекта засталіся самыя добрыя і яскравыя ўспаміны аб старажытным Гродна.

Як падкрэсліў Віктар Лісковіч, ваенна-патрыятычная акцыя «Цягнік Памяці» скіравана на патрыятычнае выхаванне моладзі, захаванне агульнай памяці беларусаў і расіян аб Вялікай Айчыннай вайне, якую важна перадаваць з пакалення ў пакаленне.

Удзельнікамі праекта стануць 200 беларускіх і расійскіх школьнікаў 10 класаў — выдатнікаў вучобы, пераможцы алімпіяд, міжнародных конкурсаў, актывістаў маладзёжнага руху. На працягу 15 дзён яны пабываюць у 14 гарадах абодвух краін — па сем у кожнай краіне. Маршрут цягніка распрацаваны такім чынам, каб школьнікі маглі пазнаёміцца з асноўнымі старонкамі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны. У праграме — сустрэчы з ветэранамі вайны, наведванне музеяў, рэканструкцыя ваенных падзей. Удзельнікі "Цягніка Памяці«прымуць удзел у мітынгу-рэквіеме ў Брэсцкай крэпасці 22 чэрвеня. Менавіта ў гэты дзень будзе дадзены старт беларуска-расійскаму праекту. Цягнік пройдзе па гарадах Беларусі і Расіі і фінішуе 3 ліпня ў Мінску, дзе школьнікі стануць удзельнікамі мерапрыемстваў, прысвечаных Дню Незалежнасці. У Гродне цягнік з патрыятычнай місіяй прыбудзе 23 чэрвеня, якраз у гэты дзень Гродна будзе прымаць ІХ Форум рэгіёнаў Беларусі і Расіі.

Зараз мы назіраем, што нашу гістарычную каштоўнасць і памяць многія палітыкі імкнуцца змяніць. Сумесны праект Беларусі і Расіі дазволіць прыцягнуць да гэтай тэмы і міжнародную супольнасць, — зазначыў першы намеснік кіраўніка Апарата Савета Федэрацыі Федэральнага сходу Расіі Леў Шчарбакоў. — Мы сумясцілі праект «Цягнік Памяці» з праграмай форуму. Лічу, што гэта толькі ўзмацніць значнасць абодвух мерапрыемстваў.

«Цягнік Памяці» не першы год рэалізуецца на тэрыторыі Расіі і Беларусі. Ініцыятарамі праекта сталі кіраўнікі верхніх палат парламентаў Беларусі і Расіі — Старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі Наталля Качанава і старшыня Савета Федэрацыі Расіі Валянціна Матвіенка. Мяркуецца, што яны прымуць удзел у Форуме і сустрэнуцца з удзельнікамі «Цягніка Памяці».

Маргарыта УШКЕВІЧ

Фота: grodnonews

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?