Вы тут

Тры вобласці Беларусі завяршылі сяўбу ранніх яравых


Тры вобласці Беларусі завяршылі сяўбу ранніх яравых, паведамілі ў Міністэрстве сельскай гаспадаркі і харчавання.


Фота: БелТА

Паводле даных на 20 красавіка, раннія яравыя збожжавыя і зернебабовыя культуры (без кукурузы, грэчкі і проса) у краіне пасеялі на плошчы 494,2 тыс. га — гэта 76,7 працэнта ад запланаванага аб’ёму. У Віцебскай вобласці гэтыя культуры пасеяны на 42,5 працэнта плошчаў, у Мінскай — 92,2 працэнта, а ў Магілёўскай — на 32,3 працэнта. У Брэсцкай, Гродзенскай і Гомельскай абласцях сяўба ўжо завершана.

Глебу пад сяўбу ранніх яравых збожжавых і зернебабовых культур падрыхтавалі на 540,4 тыс. га (83,9 працэнта плана). У гэтым годзе гэтыя культуры будуць размешчаны на плошчы 644,3 тыс. га.

Таксама ў Беларусі праводзіцца сяўба лёну (ужо выканана на плошчы 14,6 тыс. га, або 29,5 працэнта плана), цукровых буракоў (37,7 тыс. га, або 38,3 працэнта) і аднагадовай травы (62,8 тыс. га, або 22,5%).

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.