Вы тут

Як акультурыць зараснікі за адзін сезон і калі гэтага рабіць не варта


Клубнічная дзялянка можа змяніцца вельмі хутка. Зялёныя радкі пасадак зліваюцца разам, ператвараючыся ў непраходныя джунглі. Праз некалькі гадоў аб'ём ураджаю рэзка зніжаецца. Што рабіць? Можна карчаваць ушчэнт, а можна спакойна разабрацца з праблемай і акультурыць запушчаныя зараснікі.


Першая версія зарастання

Самасеў. Мы машынальна пакідаем дрэнныя ягады на градцы. Хоць іх семечкі могуць парасці. А ў адной ягадзе бывае ад 80 да 350 штук. Іншымі словамі — мы займаемся пасевам вялікай колькасці недабраякаснага насення. А «дзікуны» валодаюць неверагоднай жыццеўстойлівасцю. Па прынцыпе «яблык ад яблыні» вырастаюць кусты з адпаведнай кволай генетыкай. Яны даюць нясмачныя, нестандартныя ягады.

Версія «вусатая»

Яны ідуць у рост пасля цвіцення. Іх шмат: адзін куст дае 5—8 і больш вусоў, таму колькасць даводзіцца пастаянна кантраляваць. Цяжэй за ўсё даводзіцца ў гэтым пытанні дачнікам выхаднога дня. За адзін сезон маладыя разеткі пакрыюць зямлю суцэльным дываном.

Версія трэцяя — сумная

Звязана з набыццём зямельнага ўчастка, які быў ва ўжыванні. Добра, калі стан клубнічніку будзе нармальны, а папярэдні гаспадар даходліва растлумачыць яго «генеалогію». Інакш давядзецца паспадзявацца на авось або карчаваць. А потым набываць пасадачны матэрыял, які каштуе немалых грошай.

Як давесці да ладу самую дзікую градку

1. У красавіку — маі вырываюць слабыя расліны.

2. У перыяд цвіцення асобнікі, якія цвітуць найбольш пышна, адзначаюць. Пазнакамі могуць быць аднаразовыя сталовыя прыборы, драўляныя калкі. На іх пішам колькасць кветканосаў. Перспектыўнымі лічыцца кусты, у якіх мінімум два кветканосы.

3. Асобнікі, якія не зацвілі да сярэдзіны чэрвеня, выкопваюць, нават калі яны здаровыя і прыгожыя.

4. Падчас паспявання выбракоўваюць кусты з дрэннымі ягадамі, а таксама пустацветы.

Акультурванне ў пары з размнажэннем

Адначасова з рэаніміраваннем клубніц з'яўляецца магчымасць размножыць любімы гатунак. Для атрымання разетак:

1. Выбіраюць куст з найбольшай колькасцю кветканосаў і буйной ягадай, якая сфармавалася.

2. Абрываюць кветканосы з кветкамі і ягадамі.

3. На вусах, якія адрастаюць, пакідаюць першую разетку. Чаму менавіта першую? Усе разеткі захоўваюць матчыны прыкметы. Але менавіта першая разетка наймацнейшая і на наступны год дакладна будзе плоданасіць. Са з'яўленнем карэньчыкаў «дзетак» адсаджваюць на асобнае месца. У жніўні — верасні іх пераносяць на пастаяннае месца.

4. Матчыны кусты шчодра падкормліваюць.

Абнаўленне старых пасадак

Не заўсёды вінаватымі ў загушчанасці становяцца вусы ці самасеў. Вядома, што клубнічнік абнаўляюць з рэгулярнасцю 3-4 гады. Таму што ўраджайнасць змяншаецца. Чаму так адбываецца? Вядома, што на галоўным корані клубнічнага куста штогод ідзе прырост ражкоў — маладых раслін з уласнымі карэньчыкамі. З кожным годам куст разрастаецца. Старыя і маладыя карані пераплятаюцца, ператвараючыся ў зблытаны вялізны клубок. Лістам таксама становіцца цесна. У гэтым выпадку пад восень праводзяць рассаджванне кустоў.

Сакрэты чаранкоў

1. У непразрыстым посудзе карэньчыкі ўтворацца значна лепш, чым у празрыстым.

2. Ваду пры выпарэнні лепш не мяняць, а даліваць.

3. Калі вады занадта шмат, у ніжняй частцы ёмістасці мала кіслароду, чаранкі могуць загніць.

4. Часта для чаранкавання бяруць вельмі доўгія парасткі. Чым ніжэй размешчаны адрэзак сцябла, з якога ўзяты чаранок, тым лепш ён укараняецца.

5. Значна лепш укараняюцца чаранкі з бакавых галінак, якія не вельмі моцна растуць.

6. Чым старэйшая расліна, з якой зразаюць чаранкі, тым горш яны ўкараняюцца.

Ірына ТАМКОВІЧ

Загаловак у газеце: Эпоха адраджэння запушчаных клубніц

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.