Вы тут

Сенатары 27 красавіка правядуць адзіны дзень прыёму на Магілёўшчыне


Сустрэчы членаў Савета Рэспублікі з грамадзянамі працягваюцца, 27 красавіка парламентарыі правядуць адзіны дзень прыёму грамадзян у Магілёўскай вобласці. Члены Савета Рэспублікі наведаюць усе раёны і выслухаюць просьбы, прапановы і скаргі, каб па магчымасці дапамагчы ў іх вырашэнні. Традыцыйна людзей чакаюць у выканкамах.


  • Старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава сустрэнецца з насельніцтвам у Асіповіцкім райвыканкаме (г. Асіповічы, вул. Сумчанкі, д. 30; тэлефоны для запісу: 8-017-321-22-98, 8-017-37 -76, 8-02235-6-60-08, 8-02235-6-60-18). Прыём грамадзян пачнецца ў 11.00.
  • Старшыня Пастаяннай камісіі па заканадаўстве і дзяржаўным будаўніцтве Сяргей Сівец будзе прымаць наведвальнікаў у Глускім райвыканкаме (г. Глуск, вул. Кірава, д. 16; тэлефоны для запісу: 8-017-327-22-26, 8-02230- 7-89-80, 8-02230-7-89-71);
  • Міхаіл Русы, старшыня Пастаяннай камісіі па рэгіянальнай палітыцы і мясцовым самакіраванні, сустрэнецца з жыхарамі Быхаўскага раёна. Прыём грамадзян адбудзецца ў Быхаўскім райвыканкаме (г. Быхаў, вул. Леніна, д. 31; тэлефоны для запісу: 8-017-327-36-73, 8-02231-7-96-40, 8-029-221-11-54);
  • Старшыня Пастаяннай камісіі па эканоміцы, бюджэце і фінансах Таццяна Рунец будзе прымаць грамадзян у Магілёўскім гарвыканкаме (г. Магілёў, вул. Першамайская, д. 28А; тэлефоны для запісу: 8-017-327-25-27, 8-0222-42-28-50);
  • Намеснік старшыні Пастаяннай камісіі па эканоміцы, бюджэце і фінансах Віктар Ананіч правядзе прыём грамадзян у двух населеных пунктах: з 11.00 да 13.00 у Краснапольскім райвыканкаме (г. п. Краснаполле, вул. Ленінская, д. 1; тэлефоны для запісу: 8-02238-7-54-87 , 8-029-107-30-10, 8-02238-7-99-69, 8-02238-7-99-60) і з 14.30 да 17.00 у Чэрыкаўскім райвыканкаме (г. Чэрыкаў, вул. Болдзіна, д. 31 — тэлефоны для запісу: 8-02243-7-33-58, 8 044-795-61-09, 8-02243-7-92-80, 8-02243-7-93-76);
  • У Бялыніцкім райвыканаме (г. Бялынічы, вул. Савецкая, д. 29; тэлефоны для запісу: 8-017-327-27-18, 8-02232 -7-87-41, 8-02232-7-87-72) такую сустрэчу правядзе старшыня Пастаяннай камісіі па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы Сяргей Рачкоў;
  • Намеснік старшыні Пастаяннай камісіі па адукацыі, навуцы, культуры і сацыяльным развіцці Дзмітрый Баскаў правядзе прыём грамадзян у Горацкім райвыканкаме (г. Горкі, вул. Якубоўскага, д. 9; тэлефоны для запісу: 8-029-674-03-39 , 8-02233-7-64-26, 8-02233-7-64-54);
  • Прыём зваротаў намеснікам старшыні Пастаяннай камісіі па рэгіянальнай палітыцы і мясцовым самакіраванні Марынай Ільіной пройдзе ў Бабруйскім райвыканкаме (г. Бабруйск, вул. Пушкіна, д. 215А; тэлефоны для запісу: 8-029-641-93-96, 8 0225-72-04-50, 8-0225-70-14-50);
  • Намеснік старшыні Пастаяннай камісіі па адукацыі, навуцы, культуры і сацыяльным развіцці Алег Дзячэнка з 10.00 да 12.00 прыме грамадзян у Касцюковіцкім райвыканкаме (г. Касцюковічы, вул. Ленінская, д. 93; тэлефоны для запісу: 8-029-177-05- 89, 8-02245-7-81-27, 8-02245-7-81-26). Таксама з 14.00 да 16.00 — у Хоцімскім райвыканкаме (г. Хоцімск, пл. Леніна, д. 2; тэлефоны для запісу: 8-029-177-05-89, 8-02247-7-92-84, 8-02247-7-92-83);
  • Член Пастаяннай камісіі па эканоміцы, бюджэце і фінансах Андрэй Шышкін сустрэнецца з насельніцтвам у Кіраўскім райвыканкаме (г. Кіраўск, вул. Кірава, д. 80; тэлефоны для запісу: 8-02339-9-09-74, 8-0223 -7-91-61, 8-02237-7-91-62);
  • Член Пастаяннай камісіі па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы Аляксей Кушнарэнка з 11.00 да 13.00 правядзе прыём грамадзян у Круглянскім райвыканкаме (г. Круглае, вул. Савецкая, д. 34; тэлефоны для запісу: 8-044-700-95-16, 8- 0222-76-31-14, 8-02234-7-95-93, 8-02234-7-97-00), з 14.00 да 16.00 — у Шклоўскім райвыканкаме (г. Шклоў, вул. Ленінская, д. 76; тэлефоны для запісу: 8-044-700-95-16, 8-0222-76-31-14, 8-02239-7-82-07, 8-02239-7-81-88);
  • Член Пастаяннай камісіі па заканадаўстве і дзяржаўным будаўніцтве Валерый Палішчук з 10.00 да 12.00 будзе чакаць наведвальнікаў у Дрыбінскім райвыканкаме (г. п. Дрыбін, вул. Леніна, д. 35; тэлефоны для запісу: 8-02248-7-97-24, 8-02248-7-93-16), а з 14.00 да 16.00 — у Мсціслаўскім райвыканкаме (г. Мсціслаў, вул. Калініна, д. 21; тэлефоны для запісу: 8-02240-5-85-20, 8-02240-5-90-07, 8-02240-5-90-09);
  • Член Пастаяннай камісіі па адукацыі, навуцы, культуры і сацыяльным развіцці Ігар Каско — з 10.00 да 12.00 у Клімавіцкім (г. Клімавічы, пл. Вялікага Кастрычніка, д. 2; тэлефоны для запісу: 8-0222-41-70 52, 8-02244-7-80-40, 8-02244-7-80-45) і з 14.00 да 16.00 у Крычаўскім (г. Крычаў, вул. Савецкая, д. 51; тэлефоны для запісу: 8-0222-41-70-52, 8-02241-2-66-11, 8-02241-2-66-38) райвыканкамах;
  • Прыём грамадзян членам Пастаяннай камісіі па адукацыі, навуцы, культуры і сацыяльным развіцці Дзмітрыя Варанюка будзе праходзіць у Клічаўскім райвыканкаме (г. Клічаў, вул. Ленінская, д. 56; тэлефоны для запісу: 8-029-246-51-36, 8-02236-7-92-95, 8-02236-7-89-51);
  • Сяргей Анюхоўскі, член Пастаяннай камісіі па эканоміцы, бюджэце і фінансах, з 10.00 да 12.00 правядзе прыём грамадзян у Слаўгарадскім райвыканкаме (г. Слаўгарад, вул. Кастрычніцкая, д. 3; тэлефоны для запісу: 8-017-229-27-01, 8-02246-7-96-85, 8-02246-7-96-25), з 14.00 да 16.00 — у Чавускім (г. Чавусы, вул. Ленінская, д. 17; тэлефоны для запісу: 8-017-229-27- 01, 8-02242-7-89-87, 8-02242-7-86-56).

Трапіць на прыём можна, папярэдне запісаўшыся на яго па ўказаных вышэй тэлефонах 21, 22, 25 і 26 красавіка з 9.00 да 13.00 і з 14.00 да 16.00.

Валерыя СЦЯЦКО

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».