Вы тут

Лукашэнка: Адвакатура павінна быць пад кантролем, але дзейнічаць сапраўдна


Адвакатура павінна быць пад кантролем, але павінна дзейнічаць паводле закона і быць сапраўднай, заявіў Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з міністра юстыцыі Сяргеем Хаменкам і намеснікам кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Вольгай Чупрыс. 


«Адвакат павінен выконваць свае функцыі, не баючыся нічога. Але ў той жа час мы павінны разумець, што гэта дзяржаўны чалавек. І яго дзеянні павінны быць заснаваныя на нормах закона, а не на нейкіх прыдуманых нормах свабоды слова, ці іншай свободы. Мы ўжо наеліся гэтай свободы. Дзякуй, убачылі, якую свабоду нам сюды нясуць», — сказаў кіраўнік краіны. 

Па яго словах, Мінюст павінен не толькі кантраляваць работу адвакатуры, а, як спадзяецца Прэзідэнт, будзе і кіраваць працэсамі, звязанымі з адвакатурай і натарыятам. 

«Гэта няпростыя структуры, якія ствараліся зацікаўленымі асобамі ў свой час. Вось чаму я так умешваюся і кантралюю работу адвакатуры і натарыята. Там некаторыя нешта хацелі займець для сябе. Вы памятаеце, як мне давялося разбураць банду, якая там была створана. Не думаю, што мы там вырашылі ўсе пытанні», — акцэнтаваў Аляксандр Лукашэнка. 

Прэзідэнт паставіў задачу дзяржаўным служачым у хуткім часе пачаць маштабную работу па прывядзенні заканадаўства ў адпаведнасць з абноўленай Канстытуцыя.

«Мы прынялі папраўкі ў дзеючую Канстытуцыю, стварылі новы каркас нашай дзяржавы ў сферы законатворчасці. Натуральна, што мы даўно павінны былі палічыць, колькі нам неабходна змяненняў, дапаўненняў, законаў прыняць у развіццё Канстытуцыі, што сёння дзейнічае і прынята на рэфэрэндуме. Гэту работу неабходна разварочваць», — падкрэсліў кіраўнік краіны.

Як адзначыў Прэзідэнт, адпаведная дзейнасць перад усім ляжа на плечы Сяргея Хаменкі і Вольгі Чупрыс, але займацца ўзгадненнем нормаў будзе ўся краіна.

«Мы ўсе будзем да гэтага працэсу прыцягнуты, бо нарматворчасць не можа залежыць ад двух чалавек ці двух ведамстваў. Уся краіна павінна займацца гэтымі працэсамі. Як новы міністр бачыць Мінюст у гэтым працэсе і калі мы пачнём гэту работу? Трэба асноўныя законы прымаць зараз», — заўважыў кіраўнік краіны.

Яшчэ адно пытанне сустрэчы — стан грамадскіх арганізацый і партый. Паводле Прэзідэнта, у партыйным будаўніцтве чакаецца вельмі вялікая работа. «У парадак неабходна прывесці грамадскія аб’яднанні. Абавязкова неабходна людзям даць сігнал, што такое грамадзянская супольнасць, з чаго яна складаецца, і гэта адлюстраваць у законах. Заканадаўства павінна дакладна гэта вызначаць», — сцвярджае Аляксандр Лукашэнка. 

Асаблівую ўвагу кіраўнік краіны надаў пытанню прымусовага выканання, назваўшы яго «вельмі важным кірункам» дзейнасці Сяргея Хаменкі. «Восем гадоў таму ці больш гэтыя органы былі выдзелены ў асобную службу. Як яны функцыянуюць сёння? Чаго не хапае? І пытанне ў сувязі з гэтым, якое вызначалася на апошняй нарадзе: выкананне рашэння судоў, — сказаў Прэзідэнт. — Запазычанасць у бюджэт павінна быць жалезабетонна выканана. Вы як генерал павінны разумець, што гэта павінна быць вырашана. Гэта пакаранне, прынятае судом. Яго ніхто не аспрэчваў, нават свядомыя, збеглыя і іншыя, не кажучы ўжо аб нармальных людзях, што жывуць у нашай краіне».

Паводле слоў кіраўніка краіны, да канца года ўсе судовыя патрабавані павінны быць выкананыя. «Не выканаюць, вы ведаеце, што рабіць. Пра гэта я ўжо казаў на мінулай нарадзе», — заявіў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт нагадаў, што Сяргей Хаменка быў назначаны на пасаду паўгода таму, але з-за напружанасці работы яе можна прыраўняць да ваеннай і памножыць на два.
«Мы з вамі дамаўляліся, што вы свежым вокам паглядзіце на Мінюст і як чалавек, не вельмі звязаны з норматворчасцю, кантролем, арганізацыяй нарматворчага працэсу, падумаеце, як удасканаліць працу Міністэрства юстыцыі. Калісьці і Вольга Іванаўна (Чупрыс — „Зв.“) з боку прыйшла на гэту работу. Хоць яна і вучоны-юрыст, тым не менш арганізоўваць работу і быць вучоным — розніца», — сказаў Прэзідэнт. 

Ён абазначыў канкрэтныя пытанні, на якія таксама хацеў бы пачуць адказы ад міністра: як з выканаўчай дысцыплінай у ведамстве? Як працуюць кадры? Бо работа з імі, па словах Прэзідэнта, нумар адзін заўсёды была, ёсць і будзе.

Каментарый у тэму

Міністр юстыцыі Сяргей Хаменка расказаў, што на дакладзе ўдзялілі ўвагу павышэнню даступнасці паслуг адвакатуры і натарыяту і прафесіяналізму гэтых спецыялістаў. Міністр адзначыў: адвакат і натарыус — людзі дзяржаўны, таму і ў сваёй дзейнасці павінны следаваць прынцыпу законнасці.

«Так, для іх дзейнічаюць прынцыпы ( і яны закладзены ў заканадаўства) — даступнасць, незалежнасць і законнасць. Але асноўным словам з’яўляецца законнасць. Адвакат незалежны на працэсе і падчас выканання задач, якія стаяць перад ім у рамках прафесійнай дзейнасці. Разам з тым, фундаментам стабільнага жыцця нашага грамадства з’яўляюцца дзяржаўнасць кожнага чалавека», — заявіў Сяргей Хаменка.

Таксама на сустрэчы з Прэзідэнтам разгледжана дзейнасць органаў прымусовага выканання і магчымасць надання ім большай значнасці.

«У органах прымусовага выканання працуюць людзі, якія павінны ў поўным аб’ёме выконваць рашэнні судоў. А рашэнні судоў нясуць дабро людзям і ў жыццё ўкараняюць прынцып «злачынца павінен быць пакараны, а людзі, якія ад яго пацярпелі, павінны займець дабро, вызначанае дзяржавай», — сказаў суразмоўца.

Ён адзначыў, што ў айчыннай сістэме прымусовага выканання ёсць свае недахопы, але і многія асуджаныя шукаюць магчымасці сысці ад выканання рашэнняў судоў. Міністр юстыцыі расказаў, якія падыходы павысяць эфектыўнасць працы органаў прымусовага выкаання і ўзровень спагнання запазычанасцяў з даўжнікоў.

«Пастаўлена задача кіраўніком краіны: павысіць узаемадзеянне паміж судовымі оаганамі, органамі прымусовага выканання, Следчым камітэтам, Генеральнай пракуратурай і Камітэтам дзяржаўнага кантролю. Калі паміж гэтымі органамі будзе адладжана цеснае ўзаемадезянне, то ўпэўнены, пры дыферынцыраваным падыходзе ў ходзе следства, пры прыняцці рашэння суда, сыходзячы з пэўных характарыстык юрыдычнай ці фізічнай асобы, і пэўных дзеянняў органаў прымусовага выканання, гэта пытанне можна вырашыць, асабліва ў дачыненні да фізічных асоб», — канстатаваў Сяргей Хаменка.

Марыя ДАДАЛКА

Фота: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».