Вы тут

Верх еўрапейскага цынізму і нахабства


Вайна ў галавах і свядомасці жыхароў планеты набывае ўсё большы размах. Пры гэтым усё пераварочваецца дагары нагамі. Найперш многія палітыкі, арганізатары інфармацыйнай вайны імкнуцца сказіць гістарычныя факты, прыўнесці ў свядомасць маладых пакаленняў хлусню і бруд.


Як рэакцыя на гэта — заява прэзідыума Саюза пісьменнікаў Беларусі аб недапушчальнасці акцый, накіраваных на зрыў святкавання Дня Перамогі над нацысцкай Германіяй.

«Набліжаецца 77-я гадавіна Вялікай Перамогі савецкага народа і ўсіх народаў антыгітлераўскай кааліцыі над нацысцкай Германіяй, гадавіна заканчэння Другой сусветнай вайны ў Еўропе, — гаворыцца ў заяве, якую падпісалі беларускія пісьменнікі. — Незалежна ад палітычных сістэм у краінах-пераможцах і ўваходжання ў розныя ваенныя блокі святасць подзвігу нашых бацькоў і дзядоў доўгія гады не выклікала ніякага сумнення.

Але шмат што змяняецца не ў лепшы бок. З пачуццём абурэння мы, пісьменнікі Беларусі, пачулі пра акт, учынены 10 красавіка на тэрыторыі мемарыяльнага комплексу «Бухенвальд». Неўстаноўленая асоба (пакуль яшчэ не ўстаноўленая) зняла дзяржаўны сцяг Беларусі, які стаяў у шэрагу іншых дзяржаўных сцягоў, і замяніла яго на бела-чырвона-белы. Ён так і застаўся вісець у наступныя дні. Калі ў кагосьці кароткая памяць, нагадваем: у нацысцкіх канцлагерах масава знішчаліся ўраджэнцы Беларусі, а зганялі іх, як жывёлу на забой, паліцаі-калабарацыяністы, якія выкарыстоўвалі бела-чырвона-белую сімволіку. Генеральная пракуратура Беларусі ў сувязі з гэтым распачала крымінальную справу па факце распальвання нацыянальнай варожасці і дасць прававую ацэнку зробленаму. Мы сваю ацэнку гатовыя даць ужо цяпер: гэта плявок у твар беларусам.

Не меншае абурэнне выклікае прыняцце латышскім Сеймам закона, які аб’яўляе 9 мая днём памяці загінулых ва Украіне. У рэспубліцы настане жалоба, 8 і 9 мая забараняюцца любыя святочныя мерапрыемствы і салюты.

Лічым гэтае рашэнне непрымальным. Кіраўніцтва нашай дзяржавы актыўна садзейнічае перагаворам паміж расійскай і ўкраінскай дэлегацыямі дзеля найхутчэйшага спынення агню. Адначасова мы рыхтуемся да 9 Мая — дня наступлення міру на шматпакутнай зямлі Еўропы, нашага агульнага дома з іншымі народамі. Менавіта міру і гарантый бяспекі сёння не хапае больш за ўсё.

Мы перакананыя, што забарона святкавання Дня Перамогі складае верх цынізму і крывадушнасці, хоць і не здзіўляе. Скажам проста: значная частка латышоў ваявала на баку гітлераўцаў супраць Чырвонай Арміі і савецкіх партызанаў, а не супраць нацыстаў. Немцы сфарміравалі дзве латышскія добраахвотніцкія дывізіі СС, якія змагаліся на Усходнім фронце, праз іх прайшло звыш 115 тысяч легіянераў. Беларусы добра памятаюць карныя акцыі латышскіх паліцаяў, што не саступаюць у жорсткасці ўкраінскім нацыяналістам, якія спалілі Хатынь. Абразлівы для сусветнай супольнасці факт: ветэраны дывізій латышскага легіёна СС, якія дажылі да нашых дзён, карыстаюцца ў рэспубліцы пашанай і павагай.

А ў нас свая гістарычная памяць: мы шануем герояў 43-й гвардзейскай Латышскай стралковай дывізіі Чырвонай Арміі.

Адмовай ад святкавання 9 мая сучасная латышская ўлада канчаткова пераводзіць краіну з ліку пераможцаў нацызму ў шэрагі пераможаных памагатых гітлераўцаў. А пад’ём у Германіі сцяга, які сімвалізуе, акрамя ўсяго іншага, вяртанне да нядобрых часоў, калі беларускія нацыянал-здраднікі супрацоўнічалі з акупантамі, сведчыць пра выспяванне ў нямецкім грамадстве вельмі трывожных тэндэнцый.

Саюз пісьменнікаў Беларусі заклікае ўсіх літаратараў Германіі і Латвіі, усіх дзеячаў культуры і мастацтва Еўропы данесці да кіруючых колаў і да выбаршчыкаў у сваіх дзяржавах відавочную думку аб абсурднасці і недапушчальнасці скажэння ваеннай гісторыі. Германскі нацызм прайграў і быў знішчаны. Навошта ісці за пераможанымі і паўтараць заведама пагібельны шлях?»

 

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».