Вы тут

«Вясёлка» святкуе юбілей!


Без часопіса для дзяцей «Вясёлкі», тыраж якога яшчэ некалькі дзесяцігоддзяў быш болей 100 000 экзэмпляраў, цяжка ўявіць развіццё беларускай дзіцячай літаратуры. І ў другой палове XX стагоддзя, і на пачатку XXI-га... У гэтыя дні часопіс святкуе свой юбілей — 65-годдзе з дня нараджэння. 


Зараз выдаўцом штомесячніка з’яўляецца выдавецтва «Адукацыя і выхаванне». На старонках часопіса да хлопчыкаў і дзяўчынак прыходзяць казкі, апавяданні, вершы Анатоля Зэкава, Уладзіміра Ліпскага, Алены Масла, Аксаны Спрынчан, Тамары Бунта, Міколы Чарняўскага, Міколы Маляўкі, Сяргея Чыгрына, іншых сучасных літаратураў Беларусі, якія рупліва працуюць на ніве дзіцячай літаратуры. 

З юбілеем «Вясёлку» павіншаваў Саюз пісьменнікаў Беларусі. «Шаноўныя калегі! Сардэчна віншуем вас з 65-годдзем з дня выхаду першага нумара часопіса! Усе гэтыя гады “Вясёлка” была ўзорам высокага літаратурнага ўзроўню. На творах, апублікаваных на старонках выдання, выхавалася не адно пакаленне беларусаў. З часопісам звязаны творчыя лёсы многіх нашых вядомых пісьменнікаў. Галоўнымі рэдактарамі ў розныя часы былі Васіль Вітка, Еўдакія Лось, Анатоль Грачанікаў, Уладзімір Ліпскі. Свае вершы, апавяданні, казкі ў “Вясёлцы” друкавалі Лідзія Арабей, Алесь Бачыла, Авер’ян Дзеружынскі, Васіль Зуёнак, Уладзімір Карызна, Анатоль Клышка, Павел Місько, Эдзі Агняцвет, Алесь Якімовіч і многія іншыя аўтары. Ужо ў ХХІ стагоддзі часопіс працягвае сваю адукацыйную і выхаваўчую місію. Праца вашага калектыву садзейнічае фарміраванню новых пакаленняў творчых людзей, сапраўдных патрыётаў сваёй краіны, якія ведаюць і шануюць сваю мову, гісторыю, культуру.

Ад шчырага сэрца жадаем усім супрацоўнікам, аўтарам, чытачам “Вясёлкі” здароўя, дабрабыту, новых творчых здзяйсненняў, плёну ў працы на карысць Радзімы!».

Даўно наспела патрэба ў дадатак да тых зборнікаў, у якіх друкуюцца лепшыя творчы са старонак выдання за пэўныя адрэзкі часу, падрыхтаваць і выдаць адмысловыя анталогіі «Верш на старонках «Вясёлкі», «Казкі ў часопісе «Вясёлка», «Апавяданні «Вясёлкі», а таксама — «Дзіцячая творчасць на старонках «Вясёлкі». 

Сяргей ШЫЧКО

 

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Без штампа ў пашпарце: падводныя камяні «свабоднага» шлюбу

Без штампа ў пашпарце: падводныя камяні «свабоднага» шлюбу

Жанчыны ўступаюць у першы шлюб у 26,3 года, мужчыны — 28,6.

Калейдаскоп

Дзмітрый Рабаў: У ліпені чакаем ідэальнае беларускае лета!

Дзмітрый Рабаў: У ліпені чакаем ідэальнае беларускае лета!

У ліпені, як і належыць экватару года, прагназуецца самы цёплы перыяд сезона.