Аб шкодзе курэння для здароўя сказана ўжо неаднойчы. Урачы не перастаюць нагадваць аб сумных наступствах гэтай згубнай звычкі. Хтосьці да медыцынскай супольнасці прыслухоўваецца. Іншыя ж як курылі, так і працягваюць гэта рабіць. І добра, калі нікому не перашкаджаюць. Аднак у большасці выпадках ад згубнай звычкі аднаго чалавека пакутуюць яго блізкія, нярэдка — суседзі, а бывае, што і зусім староннія людзі.
Для некаторых курыльшчыкаў іх згубная звычка выліваецца ў парушэнне заканадаўства. У бягучым годзе выяўлена каля 1700 адміністрацыйных правапарушэнняў, звязаных з курэннем у забароненых месцах, з якіх амаль 90 здзейснена непаўналетнімі.
Парушаюць заканадаўства і тыя, хто прадае асобам, якія не дасягнулі 18-гадовага ўзросту, тытунёвыя вырабы і вадкасці для электронных сістэм курэння. Аб гэтым, нагадваюць у міліцыі, не павінны забывацца службовыя асобы і супрацоўнікі гандлёвых аб'ектаў. Падчас узнікнення спрэчнай сітуацыі прадавец мае права запатрабаваць у пакупніка дакумент, у якім указваецца дата яго нараджэння. Калі такія дакументы не прад'яўляюцца, прадавец не павінен прадаваць тыя тавары, продаж якіх непаўналетнім асобам забаронены.
Варта адзначыць, што амаль за чатыры месяцы 2022 года за парушэнне парадку ажыццяўлення гандлю і грамадскага харчавання, аказання паслуг насельніцтву, рэалізацыі тавараў фізічнымі асобамі да адміністрацыйнай адказнасці за продаж алкагольных, слабаалкагольных напіткаў, піва, тытунёвых вырабаў, электронных сістэм курэння, вадкасцяў для іх, а таксама сістэм для ўжывання тытуню непаўналетнімі прыцягнуты 124 работнікі гандлю.
— Супрацоўнікі міліцыі ў першую чаргу накіраваны на прафілактычную работу, — адзначыў намеснік начальніка арганізацыйна-аналітычнага ўпраўлення міліцыі грамадскай бяспекі МУС падпалкоўнік міліцыі Васіль Герасімаў. — З улікам дзеючага заканадаўства тыя, хто заўважаны супрацоўнікамі міліцыі ўпершыню, пры наяўнасці падстаў могуць быць вызвалены ад адміністрацыйнай адказнасці за здзяйсненне адміністрацыйнай правіннасці з вынясеннем папярэджання. Разам з тым грамадзяне павінны разумець, што, запальваючы цыгарэту на лесвічнай пляцоўцы, у ліфце, на прыпынку грамадскага транспарту або ў парку, яны прычыняюць нязручнасць і прымушаюць дыхаць дымам іншых людзей, у тым ліку пажылых, хворых або дзяцей.
Згодна з Дэкрэтам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 17 снежня 2002 года, у цяперашні час курэнне (спажыванне) тытунёвых вырабаў, выкарыстанне электронных сістэм курэння, а таксама сістэм для спажывання тытуню забараняецца:
Таксама нельга курыць, у тым ліку выкарыстоўваць электронныя сістэмы курэння і сістэмы для спажывання тытуню, за выключэннем спецыяльна створаных для гэтых мэт месцах:
Вераніка КАНЮТА
«Залатая падаплёка крылаў... »
АВЕН. На гэтым тыдні магчымыя даволі няпростыя сітуацыі.
Разбіраемся разам з урачом па медыцынскай прафілактыцы.