Вы тут

Пасха, яйкі, кулічы… Як выйсці з Вялікага посту правільна?


У праваслаўных набліжаецца светлае свята Уваскрэсення Хрыстова або Вялікдзень. Асноўныя стравы святочнага стала — гэта куліч, яйкі і тварожная пасха. Не кажучы ўжо аб багацці страў пасля выхаду з Вялікага посту. Як быць, каб і ў гэты дзень выконваць баланс у харчаванні і не пакутаваць потым тыдзень строгімі абмежаваннямі? Парадамі падзялілася ўрач-гігіеніст Мінскага абласнога цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і  грамадскага здароўя Інга Фядоткава.


Фота: pexels.com

  • Для куліча выкарыстоўвайце муку буйнога памолу, мінімум цукру, лепш дадаць у цеста салодкія сухафрукты, кефір або малако нізкай тлустасці, можна нават ваду. У ідэале не выкарыстоўваць дрожджы. Выдатны куліч можна прыгатаваць на яблычным пюрэ, напрыклад.
  • Што датычыцца пасхі, для гатавання лепш выкарыстоўваць тварог і смятану нізкай тлустасці, сухафрукты, ягады, арэхі, але з апошнімі трэба быць асцярожнымі, бо яны хоць і карысныя, аднак вельмі каларыйныя.
  • Ну а яйкі — дыетычны прадукт. Тут пытанне з фарбавальнікамі. Фаварытам застаецца шалупіна цыбулі, можна выкарыстоўваць натуральныя фарбавальнікі: каркадэ, буракі, каву, куркуму — вельмі незвычайна атрымліваецца. Для разнастайнасці можна наклеіць
  • тэрманаклейкі.
  • З астатніх страў пажадана аддаваць перавагу запечанаму нятлустаму мясу, рыбе, агароднінным салатам з аліўкавым алеем, закускам з хлеба з цэлага зерня, вялікай колькасці садавіны, гародніны, ягад.
  • Калі вырашылі купіць куліч, то звяртайце ўвагу на склад: яйкі, а не яечны парашок, масла сметанковае, а не маргарын, цукар, а не подсалоджвальнік, мінімум дабавак і араматызатараў.
  • Не забывайце, што харчавацца нават у свята трэба 3-4 разы на дзень, а не адзін раз з самай раніцы да вечара.

І, вядома, Вялікдзень — гэта яшчэ адна нагода прысвяціць час блізкім і любімым.

Алена КРАВЕЦ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».