Вы тут

Кантроль за цэнамі і рост даходаў насельніцтва. Галоўчанка аб прыярытэтах урада


Прэм’ер-міністр Раман Галоўчанка пазначыў прыярытэты ўрада ў гутарцы з журналістамі падчас рабочай паездкі 22 красавіка ў Мядзельскі раён, паведамляе БелТА.


«Цяпер найбольш вострая сусветная праблема — рост цэн. Нашай задачай з’яўляецца своечасовая выплата зарплаты і яе павелічэнне. Цэны растуць, адпаведна мы павінны забяспечваць рост рэальных даходаў насельніцтва. Яшчэ адзін прыярытэт у нашай працы — забеспячэнне ўстойлівай працы ўсіх прадпрыемстваў. Пакуль гэта ўдаецца. Вядома, у гэтых умовах дзікага ціску, які на нас аказваецца, складана вытрымліваць тыя тэмпы і прагнозы, якія мы прымалі ў канцы мінулага года. Мы па-ранейшаму застаёмся адданыя тым ключавым індыкатарам, якія былі ўсталяваныя, але цяпер галоўнае не столькі лічбы, колькі забеспячэнне ўстойлівай працы ўсяго эканамічнага комплексу», — сказаў Раман Галоўчанка.

Ён адзначыў асаблівую значнасць фінансавых вынікаў прадпрыемстваў у існуючых умовах. «Акрамя таго, важна звязаць разам разарваныя ў сувязі з ковідам і санкцыямі звёны», — дадаў прэм’ер-міністр.

Галоўчанка аб сітуацыі з пастаўкамі медабсталявання: пазіцыя калектыўнага Захаду непаслядоўная

«Адным з крайніх пакетаў санкцый у дачыненні да нашай краіны былі ўведзены так званыя гуманітарныя выключэнні. Нібыта абмежаванні не датычацца паставак харчавання, медыцынскага абсталявання, медыкаментаў. Але гэта толькі дэкларацыя. Калі мы ставім пытанне аб закупках новага медыцынскага абсталявання, то атрымліваем адказы, мякка кажучы, уніклівыя. Тое ж самае тычыцца і паставак запасных частак да высокатэхналагічных апаратаў», - сказаў Раман Галоўчанка.

Прэм'ер-міністр падкрэсліў, што рашэнні будуць знойдзены. «Але ўсё гэта паказвае двуасобную і непаслядоўную пазіцыю калектыўнага Захаду. Мы абавязкова даб'емся, у тым ліку праз афіцыйныя каналы, каб яны свае ж уласныя рашэнні ўсё ж выконвалі» — дадаў ён.

У Беларусі падтрымаюць вытворцаў імпартазамяшчальнай прадукцыі

«Імпартазамяшчэнне мае шмат граняў — ад складанатэхнічнай прадукцыі да лекавых раслін. Гэтым напрамкам мы займаемся даўно, а цяперашняя сітуацыя, звязаная з санкцыямі, на нас яшчэ крыху паўплывала. Зацверджаны рэгіянальныя і галіновыя планы. Імпартазамяшчальнай прадукцыі планавалася выпусціць на $25 млрд. Вядома, мы цяпер паскараемся і дададзім яшчэ каля $2 млрд да гэтай сумы. У нас цяпер 27 новых праектаў, якія ўнесены ў Банк развіцця для дадатковага фінансавання» — сказаў Раман Галоўчанка.

Ён адзначыў актуальнасць пытання імпартазамяшчэння ў наяўных умовах. «Мы разлічваем, што ў гэтую сферу прыйдуць не толькі буйныя дзяржаўныя прадпрыемствы і аб'яднанні, але і малы і сярэдні бізнес. Цяпер прастор для дзейнасці такіх кампаній вельмі вялікі. Вядома, мы разумеем, што гэта патрабуе пэўных укладанняў і намаганняў. У сувязі з гэтым урад спецыяльна для падтрымкі прадпрымальнікаў, якія хочуць ісці ў імпартазамяшчэнне, развіваюць вытворчую дзейнасць, прадугледжана адпаведная праграма. Банк развіцця гатовы прадаставіць крэдыт для рэалізацыі такіх праектаў з максімальнай сумай да Br2,5 млн пад вельмі выгадную стаўку. Цяпер ёсць 16 прэтэндэнтаў на атрыманне гэтых рэсурсаў. Але сума, якую Банк развіцця мае, значна большая, чым ужо заяўленыя праекты. Таму запрашаем скарыстацца гэтай магчымасцю» — заявіў прэм'ер-міністр.

Фота БелТА.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».