Вы тут

Беларусь атрымала ад Расіі гадавую адтэрміноўку па выплаце крэдытаў


Расія дала Беларусі адтэрміноўку на год па выплаце крэдытных абавязацельстваў на суму, якая перавышае $1 млрд. Аб гэтым у эфіры тэлеканала «Беларусь 1» заявіў міністр фінансаў Юрый Селіверстаў, паведамляе БелТА.


«У Расійскай Федэрацыі на год нам прадастаўлена адтэрміноўка па плацяжах, нават не на каляндарны год, а ссунутая на гадавы перыяд, — сказаў Юрый Селіверстаў. — Больш за $1 млрд плацяжоў, якія нам трэба было ажыццявіць, мы цяпер не ажыццяўляем. Такі дружалюбны ход з боку нашых партнёраў».

Па словах міністра, гэта нестандартны ход. «Стандартна — гэта рэфінансаванне. Цяпер стаўкі досыць высокія. Таму мы дамовіліся аб такой схеме, — адзначыў ён. — Улічваючы, што ў нас асноўны крэдытор — Расійская Федэрацыя, замест рэфінансавання мы дамовіліся з імі аб такой некалькі новай схеме. Па сутнасці, гэта рэфінансаванне: за гэты перыяд таксама налічваюцца працэнты за карыстанне рэсурсамі, але там добрыя стаўкі, добрыя тэрміны. Таму цалкам камфортна».

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».