Пенсіянерам з 1 мая даецца 50% зніжка на праезд у электрычках, паведамілі ў кантакт-цэнтры БЧ.
Штогод у перыяд сезонных сельскагаспадарчых работ, з 1 мая па 31 кастрычніка, грамадзяне, якія дасягнулі агульнаўстаноўленага пенсійнага ўзросту, маюць права на зніжку 50% ад кошту праезду ў цягніках рэгіянальных ліній эканомкласа.
Для куплі квітка са зніжкай трэба прад’явіць арыгінал пенсійнага пасведчання. Таксама яго неабходна мець пры сабе падчас паездкі.
Льгота не прадастаўляецца пры праездзе ў цягніках рэгіянальных ліній бізнес-класа і міжрэгіянальных ліній (з нумараванымі месцамі), а таксама пры праездзе ў цягніках гарадскіх ліній.
Прэв’ю: pixabay.com
Праз 9 гадоў дарога так і не з’явілася...
Хочаш купацца — любі і правілы знаходжання ў вадзе выконваць.
Жанчыны з Вянеры, мужчыны з Марса.
Кожную трэцюю нядзелю червеня адзначаецца Дзень медыцынскага работніка.