Вы тут

Галоўчанка: Тавараабарот з Узбекістанам трэба нарасціць да $500 млн


Тавараабарот Беларусі і Узбекістана трэба нарасціць мінімум да $500 млн. Аб гэтым заявіў прэм’ер-міністр Раман Галоўчанка ў час сустрэчы з прэм’ер-міністрам Узбекістана Абдулой Арыпавым, перадае БелТА.


Фота: БелТА

«З 2017 года наш тавараабарот вырас у пяць разоў. Гэта добры індыкатар таго, што мы знаходзімся на правільным шляху. Трэба працаваць далей, каб як мінімум выйсці на абазначаную планку ($500 млн. — Заўвага БелТА), пры гэтым наш патэнцыял значна шырэйшы», — сказаў Раман Галоўчанка.

Ён адзначыў: ва Узбекістане ёсць попыт на асноўныя беларускія экспартныя пазіцыі, у тым ліку ў галіне машынабудавання. Беларусь таксама зацікаўлена ў нарошчванні ўзбекскіх паставак. У першую чаргу размова ідзе аб пражы, металах, плодаагародніннай прадукцыі, попыт на якія ў Беларусі стабільны і высокі. «Неабходна прыняць рашэнне, якія формы выкарыстоўваць для нарошчвання тавараабароту. Гэта могуць быць і гандлёвыя дамы, і транспартна-лагістычныя цэнтры», — дадаў прэм’ер-міністр Беларусі.

Абдула Арыпаў у сваю чаргу падкрэсліў, што ва Узбекістане даражаць канструктыўным і адкрытым дыялогам з Беларуссю і зацікаўлены ў паслядоўным умацаванні шматпланавага ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва. «Беларусь традыцыйна з’яўляецца важным і надзейным партнёрам Узбекістана. Нашы эканомікі ўзаемадапаўняюць адна адну», — адзначыў ён. Прэм’ер-міністр Узбекістана таксама лічыць неабходным актывізаваць намаганні, каб павялічыць тавараабарот да $500 млн.

У 2021 годзе тавараабарот паміж Беларуссю і Узбекістанам склаў $301,9 млн і павялічыўся да ўзроўню 2020 года на 7,8 працэнта, экспарт — $245,4 млн (рост на 3,3 працэнта). Сальда дадатнае — $188,9 млн.

Асноўнымі пазіцыямі беларускага экспарту ў 2021 годзе сталі спецыфічныя тавары, мяса і мясапрадукты, лекавыя сродкі, палімеры вінілхларыду, сухое малако, рэагенты дыягнастычныя. Аснову імпарту тавараў з Узбекістана склалі пража баваўняная, фрукты свежыя і сушаныя, спецыфічныя тавары, медны пракат, бялізна пасцельная.

Ва Узбекістане зарэгістравана 103 арганізацыі, заснавальнікамі якіх з’яўляюцца рэзідэнты Беларусі, а таксама прадстаўніцтвы ТАА «Аўтапрамснаб-спедышн», ТАА «Софтклуб», ТАА «АмантысМед», ААТ «Белвітуніфарм».

У Беларусі створана 117 арганізацый, заснавальнікамі якіх з’яўляюцца ўзбекскія юрыдычныя і фізічныя асобы.

На тэрыторыі Узбекістана створана адна зборачная вытворчасць беларускай тэхнікі з удзелам беларускага капіталу — СВ ТАА «AMKODOR-AGROTEXMASH» (заснавальнік — ААТ «Амкадор»). Прадаўжаецца кааперацыйнае супрацоўніцтва ААТ «МАЗ» і ТАА «KRANTAS GROUP», ААТ «МТЗ» і АТ «Узаўтасанаат» у галіне вытворчасці аўтатэхнікі і трактароў.

Кампанія «Марко» ажыццяўляе ва Узбекістане сумесны праект па вытворчасці абутку. ТАА «Светлагорскі завод зварачных электродаў» рэалізуе ў гэтай краіне інвестыцыйны праект па вытворчасці зварачных электродаў. З гэтай мэтай у Ташкенце створана ЗП ТАА «MONOLITH ASIА».

Ажыццяўляецца таксама рэалізацыя шэрага сумесных праектаў у сферы фармацэўтыкі.

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.