Вы тут

Гераічныя старонкі гісторыі беларускай філармоніі


25 красавіка 1937 года, 85 гадоў таму, афіцыйна адкрылася Беларуская дзяржаўная філармонія. Напачатку ў ёй налічвалася чатыры калектывы: сімфанічны аркестр, аркестр беларускіх народных інструментаў, Беларускі ансамбль народнай песні і танца і Беларуская харавая капэла.

Ад тых часоў у гісторыі філармоніі здарылася багата розных падзей... Давайце адновім некаторыя старонкі з дапамогай дакументаў Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва.


Канцэрт у партызан. Пяе С.Друкер. 1944 г.

Рухомы «куст»

Вось падклееная, абарваная па краях выразка з газеты «Советское искусство». Нават назва заметкі «На передовых позициях» трохі пашкоджаная.

«Под артиллерийским обстрелом и пулеметным огнем врага, по проселочным дорогам, искалеченным воронками фугасных бомб, шесть недель движется пятнистая трехтонка, замаскированная ветвями молодых берез. Лишь вблизи внимательный глаз бойца опознает в этом движущемся кусте агитмашину белорусских актеров».

Дата падкажа шмат: 11 верасня 1941 года.

Вось яшчэ адна заметка — з газеты «Советская Белоруссия» ад 6 ліпеня 1941 года, «Выступление артистов на фронте».

«Белорусская государственная филармония по поручению ЦК КП(б)Б организовала бригаду артистов для художественного обслуживания частей действующей Красной Армии. В состав бригады входят: заслуженный артист республики Бергер, артисты Гомельского областного драматического театра Перстин, Чернов, артист музкомедии: Сайков и другие.

3 июля бригада впервые выступила с концертом в Н-ской части. Бойцы тепло встретили выступление артистов.

В ближайшие дни такие же концерты будут организованы и в других частях действующей армии».

Вось такая, гераічная, старонка гісторыі Беларускай філармоніі... Каб удакладніць, як гэта было, звернемся да ўспамінаў Сяргея Астраумава «Особое подразделение».

Малады артыст Астраумаў рыхтаваўся пачаць творчы шлях на сцэне гомельскага драматычнага тэатра... Планы перакрэсліла вайна.

«Дальнейшие события, сыгравшие немаловажную роль в судьбе многих из нас, связаны с приездом в Гомель из Минска Григория Павловича Прагина. ЦК КП(б) Белоруссии поручил ему, директору Белорусской государственной филармонии, работу по организации эстрадно-театральных бригад для художественного обслуживания частей действующей Красной Армии.

...В углу театрального, где стоял единственный чахлый каштан, с бурыми от пыли листьями, актеры строили бомбоубежище: углубляли и расширяли наспех вырытую траншею. Тут же, во дворе, началась, как выразился Прагин, «мобилизация» актеров в Первую фронтовую бригаду».

Артысты апынуліся адусюль, і гомельскія, і тыя, хто аднекуль эвакуіраваўся... «В составе бригады также оказались заслуженный артист БССР Михаил Бергер и тенор-студент консерватории Юрий Матраев».

Філармонія плюс кансерваторыя

Гэтыя два прозвішчы — Прагін і Бергер — будуць сустракацца ў гісторыі франтавой канцэртнай брыгады часта... Мы ўжо ведаем, што арганізатарам выступіў Прагін. Лагічна, што да гэтай працы далучылі, паралельна з дырэктарам філармоніі, і дырэктара кансерваторыі Міхаіла Бергера. У адзін дзень, 28 чэрвеня 1941 года, праз тыдзень пасля пачатку вайны, яны атрымалі аднолькавыя пасведчанні:

«Центральный комитет коммунистической партии (большевиков) Белоруссии.

№ 447 28/VІ-1941г.

Удостоверение

Центральный комитет КП(б) Белоруссии поручает тов. Бергеру работу по организации эстрадно-театральных бригад для художественного обслуживания частей действующей Красной Армии».

Дакладна такое ж пасведчанне меў Прагін. Так што засталося выканаць указ: «асноўным заняткам філармоніі бліжэйшага перыяду лічыць стварэнне канцэртнай брыгады для абслугоўвання Чырвонай арміі. Мастацкім кіраўніком прызначыць заслужанага артыста БССР М. Бергера. Ускласці на яго абавязкі канцэртмайстра».

Наступны дакумент, на палове аркушыка вучнёўскага сшытка ў лінейку — пасведчанне аб тым, што члену канцэртнай брыгады па абслугоўванні воінскіх часцей дзеючай арміі тав. Бергеру М. А. выдадзены браўнінг № 278377.

Вернемся да заметкі пра шасцідзясяты канцэрт брыгады.

«Радостны встречи с доблестными защитниками родины. Трехтонка становится эстрадой, кругом амфитеатром располагаются зрители. Так было у танков, еще не остывших после боя, у самолетов, готовых каждую минуту взлететь в воздух, у партизан, вернувшихся из рейда по тылам врага, у зенитчиков, артиллеристов и саперов... Сигнал воздушной тревоги обрывает песню. Вынужденный перерыв артисты проводят в убежище. Навстречу фашистским стервятникам поднимаются советские самолеты. Короткий воздушный бой, и в дверях убежища появляется улыбающийся лейтенант. Он говорит:

— Простите за беспокойство, противник отброшен.

...Концерт продолжается».

Пад зацемкай — подпісы аўтараў: «Г. Прагин, С. Остроумов».

Дарэчы, менавіта Бергер падчас гэтага канцэрта іграў на піяніна, якое ўстанавілі проста на грузавіку. Сяргей Астраумаў згадвае: «Бергер участвовал в самых трудных поездках бригады, в том числе — в части комкора Л.Г.Петровского, сражавшейся за Рогачов и Жлобин. Михаил Аркадьевич носил в кармане пистолет «ТТ», тщательно обернутый в носовой платок».

Даведка ад 15.08.1941 года пад штампам Беларускай дзяржаўнай эстрады сведчыць, што тав. Бергер «с 1.07.41 работая по обслуживанию концертами — действующей Красной Армии в качестве пианиста и художественного руководителя в связи с окончанием работы направляется в город Новосибирск».

Подпіс — дырэктар У. Прагін.

Справа ў тым, што вораг імкліва набліжаўся да Гомеля, і 19 жніўня 1941 года кіраўніцтва эвакуіравала Першую франтавую брыгаду ў Тамбоў.

Таленты ў саломе

Хутка беларускіх артыстаў направілі ў Дом Чырвонай Арміі Заходняга фронту.

Артыстам давялося нялёгка. Дом Чырвонай Арміі ўвесь час перадыслацыраваўся, даводзілася вандраваць, галадаць, начаваць, дзе прыйдзецца... Тым больш не ўсе камандзіры разумелі, нашто ў такія напружаныя баявыя дні важдацца з нейкімі артыстамі.

А тыя давалі па некалькі канцэртаў на дзень.

«К утру печь остывает. За окном серый промозглый рассвет. Актеры спят, поглубже зарывшись в свои соломенные ложа.

— Подъем! — вдруг кричит молодецким голосом вошедший в комнату Прагин.

Актеры прекрасно слышат команду, но остаются неподвижными. Тогда Григорий Павлович сдергивает с лежащих укрывающие их одежки...

Так и живем. Умываемся во дворе ранним утренним снежком, дежурный приносит в ведрах довольствие с полевой кухни соседей-зенитчиков, приносит бегом, чтобы пища не успела остыть.... Пока мы едим, Григорий Павлович делает замечания по вчерашним концертам.

— Безобразие, — говорит он Патюкову, выколачивая в ладонь свою неизменную трубочку. — Начинаете концерт с «медленного фокстрота». Белорусская бригада и вдруг шут знает что!

Пока Григорий Павлович говорит, Макс умудряется, внимательно глядя на него, стучать по чем попало ксилофонными палочками, Миша Перстин записывает в дневник бригады количество данных за день концертов. Иногда пишет «два с половиной», «три с половиной»... «Половина» означает, что фриц помешал закончить программу.»

Дарэчы, канцэрты пачыналі з песні на словы, напісаныя паэтам Паўлам Фурманскім:

«Мы явиться в гости рады

На рубеж передовой,

Белорусская бригада —

Ваш товарищ фронтовой.

 

Чтоб дойти к родному дому,

Чтоб врага отбросить прочь,

Без затей, по-боевому,

Рады песней вам помочь».

«Справядліва спяваюць»

Давайце бліжэй пазнаёмімся з Рыгорам Паўлавічам, або насамрэч Гіршам Літманавічам Прагіным... Ён нарадзіўся ў 1903 годзе ў Мсціславе, дзе бацька рамантаваў музычныя інструменты. У 16 гадоў патрапіў у Чырвоную Армію, біў басмачоў. Да творчай кар'еры прывяла вучоба ў Мінскім музычным тэхнікуме. Рыгор Шырма ўспамінаў, што сустрэў Прагіна ў верасні 1939 года, пасля вызвалення Заходняй Беларусі:

«У гэты час я ўпершыню пазнаёміўся з Рыгорам Паўлавічам Прагіным, які быў і заснавальнікам беларускай філармоніі і яе першым дырэктарам на працягу многіх гадоў.

Цудоўныя якасці ў характары Р. П. Прагіна як адміністратара і чалавека былі здзіўляючыя: ён умела падбіраў мастацкіх кіраўнікоў творчых калектываў філармоніі, з якімі было ў яго поўнае ўзаемаразуменне ў вырашэнні творчых пытанняў. Таму і калектывы былі дасканала аформлены і ўкамплектаваны выдатнымі кадрамі...

Прыгадваю адзін канцэрт. Хор выступае на сцэне Дома афіцэраў у Бабруйску. Непадалёк ад сцэны ў перапоўненай зале сядзеў стары сівабароды чалавек. Узрушана і ўважліва слухаў. У час паўзы Прагін падышоў і спытаў:

— Ну, як спяваюць?

— Справядліва спяваюць, — адказаў стары.

Для Рыгора Паўлавіча такая арыгінальная ацэнка была ўзнагародай не меншай, чым асалода старога слухача ад песень».

Жонка Рыгора Прагіна — вядомая спявачка, народная артыстка БССР Сафія Друкер. Яна таксама ўдзельнічала ў рабоце франтавых канцэртных брыгад. У сямейнай пары былі свае рахункі з фашыстамі. Іх дваіх дзяцей не паспелі эвакуіраваць з Мінска. А пасля малыя апынуліся ў гета. Знаёмыя казалі, што спрабавалі ім дапамагчы, бо тыя ледзь не прасілі міласціну на вуліцах...

Дзеці Прагіна і Друкер загінулі ў гета. Расказваюць, што калі сямейная пара музыкантаў вярнулася ў Мінск, асаблівым здзекам выглядала, што іх кватэра засталася цэлай... Нават рэчы на месцах. А дзяцей няма...

Нядзіўна, што Рыгор Прагін стаў не проста артыстам-агітатарам, а байцом танкавай брыгады. Ваяваў у танкавым корпусе генерала Бурдзейнага. Як ён піша ў сваёй аўтабіяграфіі, «в сентябре 1943 года в боях за г. Ельно был контужен, и после излечения я был назначен старшим инструктором политотдела 2-го гвардейского Тацинского танкового корпуса. Этот корпус 3-го июля 1944 года первый ворвался в столицу белорусской республики — Минск и изгнал немецко-фашистских захватчиков. За участие в боях по освобождению г. Минска я был награжден орденом Отечественной войны ІІ степени».

Баявы маляр

У фондзе Рыгора Прагіна захоўваецца стол паперак — даведак пра выступленні франтавой канцэртнай брыгады. Часам гэта простая афіцыйная даведка:

«Справка

Коллективом бел. гос. филармонии в N-ском авиабатальоне 2.8.41 дан концерт»

Часам даведка ператвараецца ў цёплы водгук:

«Справка.

Выдана настоящая коллективу Белорусской филармонии в том, что им дан концерт для ранбольных школы №7 гор. Тамбова 13.9.41. Концерт прошел с высоким мастерством и искусством. Все присутствующие на концерте высоко оценили выступление коллектива, выразив от глубины сердца благодарность всему коллективу. Выступление мобилизовало бойцов и командиров на скорейшее выздоровление и возвращение в строй для окончательного разгрома злейшего врага человечества — фашизма, а медсостав для лучшего обслуживания ранбольных.

Военком ст. политрук Ивановский».

А вось цікавая цыдулка на кавалку аркуша з вучнёўскага сшытка:

«т. конферансье

Интересно будите ли вы исполнять скеч который вы исполняете с маляром

5.08.41 Павлов»

Відавочна, гэтая цудам захаваная цыдулка напісана гледачом падчас аднаго з канцэртаў...

Што ж гэта за «скеч с маляром»? Давайце звернемся да ўспамінаў Сяргея Астраумава:

«Зоя Овчарова читает рассказ Владимира Полянова «Кокетка Лиза», а потом вместе с Женей Полосиным играет под непрерывный смех зрителей скетч «Маляр» — сценку, сохранившуюся в нашей программе до самого конца войны. Вообще на фронте оказались очень нужными все эти «Маляры», «Ревнивцы», «Укушенные», «Счастливые отцы», «Минуточки» — веселые, озорные скетчи, шутки и репризы.

— Очень нужное дело делаете, — благодарил нас военком после концерта. — Отдохнули хлопцы. Отличная зарядка!»

З рэпрызай «Маляр» звязаны цікавы эпизод... Было гэта ў Падольску. Зал клуба запоўнены цалкам, паспяхова адыгрываюцца нумары...

Наконец дошла очередь до «Маляра». Женя Полоскин вышел на сцену с кистью и ведром, перемазанный от кепки до тапочек разными «колерами». И вдруг — страшный грохот. Гаснет свет, сыплются выбитые стекла и штукатурка. Все мгновенно устремляются к дверям. И в это время, перекрывая шум, раздается истошный, умоляющий крик Жени Полоскина:

— Подождите... Я расскажу, что дальше было.

Мгновенное замешательство — и властный голос командира:

— Всем оставаться на своих местах!

А дальше? Дальше — общий смех. Карманные фонарики освещают сцену.

Выбираясь из темноты здания, Чернов жаловался на шум в ушах: он слетел с подоконника, когда во дворе клуба взорвалась фугаска. Но Прагин слушал Петра невнимательно: отругал Ваню Патюткова, который во время своего выступления сыграл «Попурри из блюзов».

Пасля вайны Рыгор Прагін працягваў загадваць філармоніяй. У 1951-м перайшоў на пасаду намесніка дырэктара «Беларусьфільма». Але шмат гадоў на Дзень Перамогі сустракаўся з іншымі ветэранамі Тацынскай брыгады каля танка, што ўстаноўлены на пастаменце каля парку імя Горкага ў памяць пра вызваленне Мінску... І абавязкова ўсе спявалі песню пра славутую брыгаду, музыку якой напісаў яшчэ на фронце дырэктар беларускай філармоніі Рыгор Прагін.

Людміла РУБЛЕЎСКАЯ

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.