Вы тут

Галоўчанка сустрэўся з прэзідэнтам Узбекістана


Прэм’ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка сустрэўся з прэзідэнтам Узбекістана Шаўкатам Мірзіёевым, перадае БелТА.


Кіраўнік беларускага ўрада абмеркаваў з прэзідэнтам Узбекістана ключавыя пытанні двухбаковага супрацоўніцтва ў розных галінах, у тым ліку ў сферы эканомікі.

У 2021 годзе тавараабарот паміж Беларуссю і Узбекістанам склаў $301,9 млн. і павялічыўся да ўзроўню 2020 года на 7,8 працэнта, экспарт — $245,4 млн. (рост на 3,3 працэнта). Сальда дадатнае — $188,9 млн.

Галоўчанка: Беларусі і Узбекістану трэба дапрацаваць лагістычныя схемы ва ўзаемным гандлі харчаваннем

«Цяпер у нашым гандлі з’яўляецца ўзбекская капуста. Але цана на яе высокая, таму што яна пастаўляецца не напрамую, а праз перавалачныя базы ў трэціх краінах, у дадзеным выпадку РФ. Калі мы пастаўляем на ўзбекскі рынак ялавічыну (забяспечваем тры чвэрці іх імпарту), чаму фуры не ідуць назад, загружаныя ўзбекскай капустай, перцам, памідорамі і гэтак далей? Гэта недапрацоўкі пры арганізацыі лагістычных схем. Мы павінны арганізаваць узаемна кампенсуючыя гандлёвыя патокі. Пасля гэтага і цана знізіцца на ўзбекскую прадукцыю, якая і зараз карыстаецца попытам», — сказаў Раман Галоўчанка.

Ён зазначыў, што Узбекістан зацікаўлены не толькі ў беларускай ялавічыне, але і малочнай прадукцыі. «У апошнія месяцы раскрыўся патэнцыял гэтага традыцыйнага артыкула экспарту. Цяпер усё больш і больш гандлёвых сетак ставяць на паліцы беларускую малочную прадукцыю», — звярнуў увагу ён.

Асноўнымі пазіцыямі беларускага экспарту ў 2021 годзе сталі спецыфічныя тавары, мяса і мясапрадукты, лекавыя сродкі, палімеры вінілхларыду, сухое малако, рэагенты дыягнастычныя. Аснову імпарту тавараў з Узбекістана склалі пража баваўняная, садавіна свежая і сушаныя, спецыфічныя тавары, медны пракат, бялізна пасцельная.

Ва Узбекістане зарэгістраваны 103 арганізацыі, заснавальнікамі якіх з’яўляюцца рэзідэнты Беларусі, а таксама прадстаўніцтвы ТАА «Аўтапрамснаб-спедышн», ТАА «Софтклуб», ТАА «АмантысМед», ААТ «Белвітуніфарм».

У Беларусі створана 117 арганізацый, заснавальнікамі якіх з’яўляюцца ўзбекскія юрыдычныя і фізічныя асобы.

На тэрыторыі Узбекістана створана адна зборачная вытворчасць беларускай тэхнікі з удзелам беларускага капіталу — СВ ТАА «AMKODOR-AGROTEXMASH» (заснавальнік — ААТ «Амкадор»). Прадаўжаецца кааперацыйнае супрацоўніцтва ААТ «МАЗ» і ТАА «KRANTAS GROUP», ААТ «МТЗ» і АТ «Узаўтасанаат» у галіне вытворчасці аўтатэхнікі і трактароў.

Кампанія «Марко» ажыццяўляе ва Узбекістане сумесны праект па вытворчасці абутку. ТАА «Светлагорскі завод зварачных электродаў» рэалізуе ў гэтай краіне інвестыцыйны праект па вытворчасці зварачных электродаў. З гэтай мэтай у Ташкенце створана ЗП ТАА «MONOLITH ASIА».

Ажыццяўляецца таксама рэалізацыя шэрага сумесных праектаў у сферы фармацэўтыкі.

Фота: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».