Вы тут

Дэпутат Яўген Зайцаў правёў маніторынг цэн у магазінах Брэста


Парламентарыі краіны працягваюць маніторынг цэн і асартыменту ў прадуктовых крамах, аптэках. Асаблівая ўвага аддаецца сацыяльна значным таварам і лекам. Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу краіны Яўген Зайцаў правёў маніторынг цэн на сацыяльна значную групу тавараў, а таксама асартыменту ў некалькіх гандлёвых аб'ектах Брэста. Парламентарый наведаў магазіны ААТ «Прадтавары» і ГК «Алмі».


У краме «Прадтавары».

Першым аб'ектам рэйду стала крама № 5 фірмы «Прадтавары» пад назвай «На балоце». Магазін размешчаны ў мікрараёне Кіеўка, пабудаваны даволі даўно, яшчэ ў тую пару, калі Кіеўка з'яўлялася ўскраінай горада, а цяперашні прыватны сектар толькі змяніў статус былых прыгарадных вёсак. Адсюль і назва — «На балоце». Так яго дзесяцігоддзямі называлі людзі, а потым «народную» назву афіцыйна ўзаконілі. Цяпер гэта адзін са шматлікіх магазінаў «Прадтавараў», які па-сучаснаму абсталяваны, карыстаецца папулярнасцю ў мясцовага насельніцтва, дарэчы, адзіны ў абласным цэнтры кругласутачны магазін.

Загадчыца крамы Таццяна Мацюшык сказала, што іх гандлёвая ўстанова знаходзіцца ў выгадным месцы з пункту гледжання наведвальнікаў, побач праходзіць дарога на важнае скрыжаванне — Камянецкае кальцо, а каля крамы маецца прасторная стаянка. Таму многія гараджане, асабліва па дарозе на ўік-энд заязджаюць па прадукты. А яшчэ адметнай рысай аўдыторыі пакупнікоў з'яўляецца вялікая колькасць сталага насельніцтва, бо раён немалады.

— Але вялікага ажыятажу, таго, каб закуплялі ў запас, не было, — адзначае Таццяна Канстанцінаўна. — Замест адной упакоўкі солі ці цукру бралі дзве, замест адной бутэлькі масла таксама дзве. А такога, каб куплялі мяшкамі ці скрынямі, не назіралася. Тавару сёння хапае.

Магазін групы кампаній «Алмі» ў параўнанні з папярэднім даволі малады, мае гісторыю адрэзкам у 10 гадоў і размешчаны ў адносна маладым мікрараёне Вулька. Крама немалая — 420 квадратных метраў. Паводле слоў кіраўніка гандлёвага аб'екта Людмілы Тамілкі, месяц таму перажылі ажыятажны попыт на некаторыя прадукты харчавання. Цяпер сітуацыя стабілізавалася і работа ідзе ў звычайным рэжыме.

Дэпутат Яўген Зайцаў, калі разам з памочнікам падрабязна азнаёміўся са змесцівам паліц і вывучыў цэннікі ў магазінах, пракаментаваў сітуацыю так:

— Мы бачым павышэнне цэн на пэўны пералік імпартных тавараў. Але ж варта адзначыць, што для гэтага ёсць аб'ектыўныя прычыны. Напрыклад, лагістыка, якая на сённяшні дзень мае пэўныя цяжкасці і збоі ва ўсім свеце з-за нядобразычлівых дзеянняў Захаду. Усё гэта ў канчатковым выніку можа прывесці да падаражання імпартных тавараў.

Вывучаючы асартымент і наяўнасць тавараў на паліцах, мы супаставілі сакавіцкія цэны да красавіцкіх. Канстатавалі нязначнае падаражанне пэўных відаў тавараў, напрыклад, мукі, яек, цукру. Але ж убачылі, напрыклад, што тушка курыцы, свініна патаннелі ў параўнанні з сакавіком на 1,5-4 працэнты.

Паводле меркавання дэпутата, у цэлым цанавая палітыка на сацыяльна значную групу тавараў вядзецца ў адпаведнасці з пастановай Саўміна № 214 ад 7 красавіка 2022 года «Аб рэгуляванні цэн», асноўная мэта якой — падтрыманне цанавой стабільнасці, супрацьдзеянне спекуляцыйнаму росту цэн і магчымаму дэфіцыту асобнай катэгорыі тавараў.

У працэсе маніторынгу браліся за аснову тыя віды тавараў, якія вызначаны ўказанай пастановай як сацыяльна значныя. Галоўнае, што неабгрунтаванага павышэння цэн у аб'ектах гандлёвай сеткі не было выяўлена. Нязначнае падаражанне тавараў айчынных вытворцаў выклікана павышэннем сабекошту тавараў. Адзначана, што ў гандлёвых залах маецца дастатковы асартымент прадукцыі як айчыннай, так і замежнай вытворчасці. На паліцах прадстаўлены тавары ад розных вытворцаў. Выбар тавараў даволі вялікі, дэфіцыту на нейкі від прадукцыі не было адзначана, умовы захоўвання здавальняючыя. «Галоўнае цяпер — не дапусціць неабгрунтаванага павышэння цэн і забяспечыць даступнасць тавараў для спажыўца», — падкрэсліў Яўген Станіслававіч.

Святлана ЯСКЕВІЧ

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Актрыса НАДТ імя М. Горкага — пра шлях да сцэны і натхненне.

Грамадства

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

Тата і мама — два самыя важныя чалавекі ў жыцці кожнага дзіцяці.