Вы тут

Се Сяаюн: На фоне пандэміі і запаволення сусветнай эканомікі гандаль паміж КНР і Беларуссю расце


Узаемная выгада і ўзаемны выйгрыш з’яўляюцца магутнай рухаючай сілай беларуска-кітайскага супрацоўніцтва. Такі пункт гледжання выказаў Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол КНР у Рэспубліцы Беларусь Се Сяаюн, выступаючы 26 красавіка на цырымоніі падпісання Пагаднення «Аб абмене дэлегацыямі і супрацоўніцтве ў журналісцкай сферы», паведамляе БелТА.


Дыпламат звярнуў увагу, што на фоне зацягнутай пандэміі і запаволення росту сусветнай эканомікі аб’ём гандлю паміж Кітаем і Беларуссю ў 2021 годзе вырас насуперак пераважным тэндэнцыям.

Па яго словах, назіраецца рост беларускага экспарту сельскагаспадарчай прадукцыі ў Кітай. «Гэта стала новым яркім поспехам двухбаковага гандлёвага супрацоўніцтва», — заўважыў ён.

Се Сяаюн сказаў, што за першыя два месяцы гэтага года аб’ём гандлю паміж Кітаем і Беларуссю таксама павялічыўся, што дало добры старт гандлёваму супрацоўніцтву паміж дзвюма краінамі. Колькасць рэзідэнтаў Кітайска-беларускага індустрыяльнага парку «Вялікі камень», знакавага праекта сумеснага будаўніцтва дзвюма краінамі «Аднаго пояса, аднаго шляху», дасягнула 89, а аб’ём заяўленых інвестыцый перавысіў $ 1,2 млрд.

Выбар рэдакцыі

Экалогія

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Антарктыка, далёкая і блізкая.

Грамадства

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Існуюць строгія патрабаванні да месцаў для купання.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.