Вы тут

Лукашэнка: Час паказаў правільнасць нашых рашэнняў аб развіцці пацярпелых рэгіёнаў


​У дзень 36-ай гадавіны Чарнобыльскай трагедыі Прэзідэнт Беларусі заслухаў даклад аб пераадоленні наступстваў катастрофы на АЭС. Сярод удзельнікаў сустрэчы — старшыня КДК Васіль Герасімаў, намеснік прэм’ер-міністра Анатоль Сівак, намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Дзмітрый Крутой, міністр аховы здароўя Дзмітрый Піневіч і міністр па надзвычайных сітуацыях Вадзім Сіняўскі. Чарнобыльскай тэматыцы будзе прысвечаны бягучы тыдзень: пачалі яго з размовы ў Палацы Незалежнасці, а працягнуць падчас прэзідэнцкай камандзіроўкі ў адзін з пацярпелых рэгіёнаў. 


«Традыцыйна ў гэты дзень апошнія гады і дзесяцігоддзі мы знаходзіліся ў чарнобыльскіх зонах. У сувязі з няпростым надвор’ем, думаю, што нам там рабіць няма чаго. Праліўныя дажджы, верагодна, на карысць, але не да справы тузаць там людзей. Гэта асноўная прычына, па якой я перанёс наведванне чарнобыльскіх раёнаў з гэтага дня», — пачаў Аляксандр Лукашэнка. 

Прэзідэнт запэўніў, што запланаваную праграму наведвання ён адпрацуе пазней. Але перад паездкай хоча атрымаць інфармацыю, як рэалізоўваюцца планы па пераадоленні наступстваў катастрофы і яго даручэнні, дадзеныя падчас апошніх сустрэч з насельніцтвам пацярпелых рэгіёнаў.

«Сацыяльны блок — пытанне нумар адзін. Як бы мы сёння ні казалі, усё роўна ў памяці людзей засталіся праблемы. Хвалюецца асабліва старэйшае пакаленне. Якая там сітуацыя і як вырашаюцца сацыяльныя пытанні? Гэта пытанне нумар адзін. Другое пытанне — эканоміка. Мы шмат зрабілі для жыцця людзей. І сёння час паказаў, а прайшло ўжо больш за 30 гадоў: намі былі прыняты правільныя рашэнні, што мы не кінулі велізарныя тэрыторыі нашай краіны. Людзі жывуць у тых гарадах, пасёлках і нядрэнна працуюць, асабліва ў сельскай гаспадарцы. Але і праблем хапае», — сказаў Прэзідэнт.

Трэцяе пытанне для абмеркавання — меліярацыя зямель і ўключэнне іх, дзе магчыма, патроху ў сельгасабарот.

Яшчэ адна тэма сустрэчы — лесааднаўленне і дрэваапрацоўка. 

«Мы казалі пра дрэваапрацоўку, лесааднаўленне. Тады шмат неабходна было аднаўляць лясоў. Мною былі дадзены спецыяльныя даручэнні», — канстатаваў кіраўнік краіны.

Прэзідэнт кажа і пра неабходнасць кантролю за дзейнасцю людзей у лясах радыяцыйна-экалагічнага запаведніка. 

«У тым ліку людзям вельмі цікава займацца рыбалоўствам, здзяйсняць трафейнае паляванне. Гэта іх справа, як гэта рабіць. Перасцерагаючы людзей, мы гэта робім. Павінны быць меры бяспекі. Хтосьці велізарную рыбу ў запаведніках вылоўлівае, адпускае. Гэта справа дзясятая, але неабходна гэта кантраляваць, каб не было такога там: “куды хачу, туды іду”. А калі гэта зона радыёактыўная і больш небяспечная, каб ён не разносіў заразу па чыстай тэрыторыі», — акцэнтуе Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт нагадвае, што абмяркоўвалі раней магчымасці пчалярства, конегадоўлі і развіцця экалагічнага турызму ў запаведных зонах.

«Як паказаў вопыт і практыка, займацца гэтым там магчыма, і гэта дае добры вынік», — падкрэсліў Прэзідэнт.

Па словах кіраўніка краіны, шэраг пытанняў пасля наведвання летась чарнобыльскіх раёнаў былі адрасаваны канкрэтным ведамствам і людзям, таму сёння ён пытае: «Як гэта рэалізавана? Гэта пытанне для таго, каб прыехаўшы туда, я не заслухоўваў вашы даклады, а ўжо быў у тэме. Што зроблена, а што нам належыць яшчэ зрабіць?»

Каментарый у тэму

Міністр па надзвычайных сітуацыях Вадзім Сіняўскі расказаў журналістам, што ў Беларусі рэалізоўваецца ўжо шостая Дзяржаўная праграма па пераадоленні наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС. Па яе выніках асвоена больш за 500 мільёнаў мільёнаў рублей. Больш за 65 % гэтых сродкаў пайшлі на сацыяльную падтрымку насельніцтву, што пражывае ў пацярпелых рэгіёнах.

«Гэтыя землі мы не пакідаем, яны ўцягваюцца ў гаспадарчы абарот. У тым ліку шляхам даследванняў на гэтых тэрыторыях, грунтоўнага вывучэння стану забруджання, магчымасці разнастайнага чыну вытворчай дзейнасці. У самім радыяцыйна-экалагічным запаведніку вядзецца шмат кірункаў гаспадарчай дзейнасці», — акцэнтаваў спікер.

Сярод іх, паведаміў міністр, бортніцтва (у 2023 годзе будзе пастаўлена 10 пчолапасек, дзе збяруць абсалютна экалагічна чысты мёд), конегадоўля (сёння там расце больш за 370 галоў буйнарагатай жывёлы), рабалоўства.

«Мы захавалі гэтыя тэрыторыі, абслугоўваем, забяспечваем, вядзецца лесааднаўленне на гэтых тэрыторыях, лесанарыхтоўка. Зразумела, што ёсць тэрыторыі, дзе нельга весці гаспадарчую дзейнасць, але ёсць лес, які годны для выкарыстання, апрацоўкі і рэалізацыі на рынкі», — сказаў Вадзім Сіняўскі.

Даведка

З 1990 года на пераадоленне наступстваў катастрофы выдаткавана больш за 19 мільярдаў долараў ЗША. Толькі ў мінулым годзе на мерапрыемствы Дзяржпраграмы патрацілі 539 мільёны рублёў. Грошы пайшла на льготы і кампенсацыі пацярпелым грамадзянам, бясплатнае харчаванне вучням на забруджаных тэрыторыях, санаторна-курортнае лячэнне і аздараўленне пацярпелых грамадзян. Сёлета на гэтыя мерапрыемствы выдаткавана 569 мільёнаў з рэспубліканскага і мясцовага бюджэтаў.

Марыя ДАДАЛКА

Фота: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».