Вы тут

Х Міжнародны эканамічны форум стартуе ў Оршы


​27-30 красавіка ў Оршы пройдуць X Міжнародны эканамічны форум І ХІ рэспубліканская ўніверсальная выстава-кірмаш «Аршанскія традыцыі», паведамляецца на сайце Аршанскага райвыканкама.


У першы дзень форуму яго ўдзельнікі абмяркуюць міжнароднае супрацоўніцтва, узаемадзеянне гарадоў-партнёраў. На парадку дня таксама перспектывы ўзаемадзеяння ў сферах эканомікі, аховы здароўя, адукацыі, спорту і культуры.

Другі дзень працы форму будзе прысвечаны супрацоўніцтву з Кітайскай Народнай Рэспублікай. Плануецца падпісанне Мемарандума аб гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве паміж Пілотнай зонай рэгіянальнага гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва «Кітай-ШАС» і СЭЗ «Віцебск».

Адбудзецца прэзентацыя вопыту работы аршанскай сярэдняй школы № 16 па вывучэнні кітайскай мовы і культуры. Гімназія № 2 правядзе анлайн-урок «Беларускія традыцыі» для вучняў эксперыментальнай школы г.Ціндао. Акрамя таго, сярэдняя школа № 13 Оршы і пачатковая школа раёна Сі Хайань (Заходняга ўзбярэжжа) г. Ціндаа правядуць анлайн-дыялог аб устанаўленні дружалюбных адносін.

Фінансаванне, магчымасці і выклікі развіцця рэгіянальнай інфраструктуры падтрымкі прадпрымальніцтва – тэма трэцяга дня форуму. Інструменты падтрымкі малога бізнесу, прымяненне лічбавых інструментаў, развіццё сельскагаспадарчых кластараў – такія пытанні закрануць на практычных семінарах, панэльных дыскусіях, прэзентацыях і вебінарах з удзелам гасцей з регіёнаў Расіі.

30 красавіка падвядуць вынікі форуму і ўручаць дыпломы ўдзельнікам.

Арганізатары мерапрыемства – Беларуская гандлёва-прамысловая палата і Аршанскі райвыканкам.

Міжнародны эканамічны форум – гэта штогадовае ўнікальнае мерапрыемства, якое праводзіцца для павышэння інвестыцыйнай прывабнасці Аршанскага раёна і Віцебскай вобласці ў цэлым. Яго мэта – наладжванне і ўмацаванне эканамічных, дзелавых сувязяў і ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва, абмен вопытам і распрацоўка прапаноў па забеспячэнні рэалізацыі стратэгіі эканамічнага развіцця рэгіёну, шляхам кансалідацыі прадстаўнікоў бізнесу, улады і экспертнай супольнасці на пляцоўцы форуму, пошук дзелавых партнёраў, прэзентацыі найбольш значных інвестыцыйных і інавацыйных праектаў, прапанаваных для рэалізацыі ў рэгіёне.

У працы форуму прымаюць удзел прадстаўнікі абласнога, раённых і гарадскіх выканаўчых камітэтаў, Беларускай гандлёва-прамысловай палаты, рэгіянальных гандлёва-прамысловых палат Расійскай Федэрацыі, галіновых аб’яднанняў і банкаўскіх супольнасцяў, дзелавых колаў Рэспублікі Беларусь, прыгранічных рэгіёнаў Расійскай Федэрацыі і далёкага замежжа.

Ксенія ДАБРАБЫТ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек збяруцца, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.