Вы тут

Лукашэнка даручыў да чэрвеня выпрацаваць «прававую каляю» работы для банкаў


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка правёў нараду па сітуацыі ў банкаўскай сістэме. Сярод дакладчыкаў — старшыня КДК Васіль Герасімаў, першы віцэ-прэм’ер Мікалай Снапкоў і былы старшыня праўлення банка «БелВЭБ» Васіль Мацюшэўскі.


«Зусім нядаўна, Васіль Мікалаевіч (Герасімаў — “Зв.”), вам было даручана праверыць шэраг банкаў (прыватных, замежных, хаця цяжка сказаць, што расійскія банкі — замежныя, дзяржаўных) і выявіць негатыўныя тэндэнцыі, што ўласцівы ўсім гэтым банкам ці асобным. Аказалася, што недахопы ўласцівы ўсім банкам. І мы робім адзназначны вынік, што мы дрэнна працуем з банкаўскай сістэмай», — заявіў Прэзідэнт.

Паводле яго, для банкаў не стварылі «прававую каляю», у якой яны павінны развівацца, прытрымліваючыся правілаў і законаў.

«Тады ў нас і атрымліваецца, ці Мацюшэўскі няправільна паступіў, ці Калаур (старшыня праўлення Нацбанка — “Зв.”) не туды залез і гэтак далей. Таму я сёння прыняў рашэнне: Камітэт дзяржаўнага кантролю ў бліжэйшы час прааналізуе абстаноўку ў банках і адназначна прапіша, што можна, а што нельга. І банкаўская супольнасць, спецыялісты, якіх вы падключыце да выпрацоўкі гэтых рашэнняў, вынесуць канкрэтныя прапановы для прыняцця рашэнняў», — падкрэсліў кіраўнік краіны.

Аляксандр Лукашэнка строга папярэдзіў, што гэтыя прапановы на яго стане павінны ляжаць да чэрвеня. 

Марыя ДАДАЛКА

Фота: БелТА

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.