Вы тут

Свой шлях да ўстойлівага развіцця


Старшыня аблвыканкама Іван Крупко наведаў адзін з самых пацярпелых ад найбуйнейшай тэхнагеннай катастрофы рэгіён Гомельшчыны – Брагін. Кіраўнік рэгіёна прыняў удзел у мітынгу-рэквіеме, прысвечаным памятнай даце. У звароце да мясцовых жыхароў губернатар асабліва падкрэсліў, што раёны, лёс якіх Чарнобыль падзяліў на “да” і “пасля”, змаглі выбудаваць свой шлях да ўстойлівага развіцця.

– У радыусе 30 кіламетраў ад атамнай станцыі жыццё спынілася. Распрацоўваліся графікі эвакуацыі. У першую чаргу – 25 тысяч чалавек з амаль 100 населеных пунктаў Брагінскага, Нараўлянскага і Хойніцкага раёнаў. Людзі збіралі рэчы, з'язджалі, – нагадаў аб тым, як аварыя на ЧАЭС змяніла жыццё тысяч жыхароў Гомельшчыны, Іван Крупко. – Многія ж прынялі рашэнне застацца на сваёй малой радзіме. І жыць. Насуперак радыяцыі, насуперак несуцяшальным прагнозам. Вы засталіся і выстаялі. І шкадаваць сябе нікому не давалі. Як дрэва, якое прарастае праз асфальт, так і нашы чарнобыльскія раёны прайшлі шлях ад роспачы да ўстойлівага развіцця. І цяпер упэўнена рухаюцца да адраджэння, – выказаў словы пашаны і падтрымкі жыхароў пацярпелых ад ЧАЭС раёнаў кіраўнік рэгіёна.

Губернатар падкрэсліў, што сёння важную ролю ў развіцці тэрыторый адыгрывае жаданне маладых спецыялістаў жыць, працаваць, будаваць сваё сямейнае шчасце ў гэтых раёнах. Задача жа мясцовых уладаў – стварыць камфортныя ўмовы і перспектывы для кар'ернага росту маладых кадраў 

– Гэта практычна гарантыя таго, што маладыя людзі замацуюцца ў раёнах, – зазначыў Іван Крупко. – Толькі ў бягучым годзе для іх будуць пабудаваны 122 кватэры.

Як падкрэсліў губернатар, толькі за апошнія шэсць гадоў агульная сума сродкаў, выдаткаваных для  прадстаўлення льгот, кампенсацый і бясплатнага харчавання навучэнцаў, перасягнула 700 мільёнаў рублёў.

– У тым ліку амаль 220 мільёнаў рублёў – на арганізацыю бясплатнага харчавання для дзяцей, 345 мільёнаў рублёў – на аздараўленне і санаторна-курортнае лячэнне пацярпелага ад катастрофы насельніцтва вобласці. Дзяржпраграмай на будучую пяцігодку прадугледжана павелічэнне сум на ўсе пералічаныя артыкулы расходаў, – падкрэсліў Іван Крупко.

Як было адзначана, згодна з Дзяржпраграмай па пераадоленні наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС на 2021-2025 гады, сёлета для пацярпелых раёнаў Гомельшчыны плануецца набыць 9 аўтамабіляў хуткай медыцынскай дапамогі, два пульмаэкспрэсы, больш за 50 адзінак медыцынскага абсталявання. Для галіны адукацыі – пяць школьных аўтобусаў, у тым ліку для дзяцей з абмежаванымі магчымасцямі, 111 адзінак тэхналагічнага абсталявання для сталовых. Таксама ў планах бягучага года – падтрымка сельгасарганізацый, якія працуюць на «чарнобыльскіх» землях.

Старшыня аблвыканкама Іван Крупко і памочнік Прэзідэнта – інспектар па Гомельскай вобласці Мікалай Рагашчук на Алеі памяці, якая была закладзена ў Брагіне летась з удзелам Кіраўніка дзяржавы, у памяць сёлетняй гадавіны з моманту трагедыі на ЧАЭС высадзілі сімвалічнае 36-е дрэва.

Наталля КАПРЫЛЕНКА

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

РАК. У першай палове тыдня будзеце актыўна вучыцца новаму і размаўляць з людзьмі. У сярэдзіне тыдня можа змяніцца настрой, з'явіцца дакладнае разуменне сваіх мэт.

Калейдаскоп

«I гэты чалавек застаўся жыць...» Медыкі ў беларускай літаратуры. Тэст

«I гэты чалавек застаўся жыць...» Медыкі ў беларускай літаратуры. Тэст

Кожную трэцюю нядзелю червеня адзначаецца Дзень медыцынскага работніка.