Вы тут

Галоўчанка: Узровень выкарыстання ЦКА трэба значна павысіць


У Беларусі трэба значна павысіць узровень выкарыстання цвёрдых камунальных адходаў. Аб гэтым заявіў прэм’ер-міністр Раман Галоўчанка на пасяджэнні Прэзідыума Савета Міністраў, перадае БелТА.


«На пасяджэнні Прэзідыума разглядаем пытанне аб павышэнні эфектыўнасці работы з цвёрдымі камунальнымі адходамі і другаснымі матэрыяльнымі рэсурсамі. Тымі рэсурсамі, якія мы, на жаль, пакуль не навучыліся эфектыўна выкарыстоўваць. Урадам зацверджаны неабходныя праграмныя дакументы, але яны, на мой погляд, не зусім улічваюць рэальны стан спраў у гэтай сферы і ўзровень праводзімай на месцах работы», — сказаў Раман Галоўчанка.

Паводле яго слоў, апошнім часам сітуацыя ў гэтай сферы змянілася да лепшага. «Зрухі ёсць, паказчыкі ў сферы абыходжання з ЦКА і ДМР растуць. З 2010 па 2021 год аб’ёмы збору другасных матэрыяльных рэсурсаў павялічыліся практычна ў 2,5 раза, а ўзровень выкарыстання цвёрдых камунальных адходаў — больш як у 3 разы, з 9 працэнтаў да 29 працэнтаў, — адзначыў прэм’ер-міністр. — У той жа час паказчык па выкарыстанні цвёрдых камунальных адходаў да 2025 года павінен скласці 64 працэнты. Задача гэта вырашальная, але патрабуецца забяспечыць дакладную балансіроўку ўсіх элементаў ланцужка — ад збору адходаў да вяртання атрымліваемай другаснай сыравіны ў паўторную перапрацоўку».

Кіраўнік урада паведаміў, што з-за пераважнай часткі аб’ёму паступаючых на сартаванне змешаных адходаў эфектыўнасць атрымання другасных матэрыяльных рэсурсаў знаходзіцца на нізкім узроўні. «Пачынаць трэба з працэсу збору. Старшыні аблвыканкамаў, Мінскага гарвыканкама павінны навесці парадак у гэтым пытанні, перш за ўсё ў частцы развіцця сістэмы раздзельнага збору цвёрдых камунальных адходаў, у тым ліку і ў сельскай мясцовасці. Гэта абуральная безгаспадарчасць, калі ў адзін кантэйнер звальваецца ўсё — харчовыя адходы, другасная сыравіна, а потым з гэтай кучы спрабуем выбраць чыстыя і прыдатныя да перапрацоўкі макулатуру, пластык і шкло. Тым самым ужо на этапе збору атрымліваем залішнія, неабгрунтаваныя затраты на функцыянаванне ўсёй сістэмы», — расказаў ён.

Акрамя таго, Раман Галоўчанка адзначыў, што доўгі час не вырашаецца пытанне вытворчасці RDF-паліва з цвёрдых камунальных адходаў.

«Тэма, якую мы сёння разглядаем, з’яўляецца вельмі важнай і актуальнай у сучасных рэаліях. Гэта пытанне эфектыўнасці, беражлівасці і эканомнасці», — падкрэсліў ён.


Каментарый у тэму

Міністр жыллёва-камунальнай гаспадаркі Андрэй Хмель:

У Беларусі ўзровень выкарыстання цвёрдых камунальных адходаў у агульным аб’ёме іх утварэння да 2035 года плануюць давесці да 90 працэнтаў. «Гэта ўсё рэальна. Трэба ўсім разам згуртавацца для вырашэння гэтай задачы — як органам дзяржкіравання, так і мясцовым выканаўчым і распарадчым органам. У нас усё атрымаецца», — сказаў Хмель.

Да канца пяцігодкі ў Беларусі плануюць пабудаваць 16 смеццесарціровачных заводаў

У Беларусі да канца пяцігодкі плануюць пабудаваць 16 смеццесарціровачных заводаў

«За апошнія 10 гадоў мы моцна рушылі наперад. На сённяшні дзень выкарыстоўваем ужо 29% цвёрдых камунальных адходаў. Гэта дастаткова нядрэнны вынік. Але трэба будзе вельмі шмат зрабіць у бягучай пяцігодцы. Стаіць задача да 2025 года выкарыстаць 64%. Безумоўна, ёсць канцэптуальныя рашэнні, праграмныя рашэнні ўсіх пытанняў. І гэта будзе ажыццяўляцца ў тым ліку за кошт будаўніцтва смеццясартавальных заводаў, прадпрыемстваў, якіх да канца пяцігодкі павінна быць пабудавана 16», — сказаў Андрэй Хмель.

Паводле яго слоў, гэта дасць неабходны вынік. «Што да цвёрдых камунальных адходаў, тут мы будзем укараняць падыходы па вытворчасці з гэтага віду адходаў RDF-паліва і спальваць яго на цэментных заводах. Лінія па выкарыстанні RDF-паліва пабудавана на „Краснасельскбудматэрыялах“. І сёння завяршаецца праект па вытворчасці такога паліва ў Гродне. Гэта пілотны праект, які ў прынцыпе дасць далейшы рух гэтаму напрамку ў краіне», — адзначыў міністр.

Гаворачы аб арганічных адходах, Андрэй Хмель паведаміў, што з іх будуць вырабляцца рознага віду грунты. «Нешта будзе ісці на перасыпку палігонаў, рэкультывацыю кар’ераў. Мы спадзяёмся, што гэты від прадукцыі з адходаў будзе выкарыстоўвацца таксама ў зялёным будаўніцтве. Усе гэтыя падыходы павінны нам даць той вынік, на які мы нацэлены», — падкрэсліў кіраўнік ведамства.

Што датычыцца сродкаў для будаўніцтва смеццесарціровачных заводаў, ён адзначыў: «Будуць выкарыстоўвацца сродкі аператараў другасных матэрыяльных рэсурсаў, мясцовыя бюджэты, крэдытныя рэсурсы. Вядома, не абыдзецца без інвестараў. Планы ёсць, трэба іх рэалізаваць».

Фота: БелТА

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Актрыса НАДТ імя М. Горкага — пра шлях да сцэны і натхненне.

Грамадства

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

Тата і мама — два самыя важныя чалавекі ў жыцці кожнага дзіцяці.