Вы тут

Благавест ад Ганны і Ірыны


У Мінскім праваслаўным храме Андрэя Першазваннага ў мікрараёне Серабранка ў штаце званароў лічацца чатыры жанчыны. Дзве з іх — на гэтым фота. У Ганны Падрадчык (на першым плане) званарскі стаж — адзінаццаць гадоў. З дзяцінства яна дапамагала званару ў царкве ў вёсцы Любань Вілейскага раёна, а потым і ў храме вёскі Куранец таго ж раёна. Калі будоўля серабранскага храма была яшчэ не завершана, Ганна стала першым званаром, сама ж яна па прафесіі — інжынер-будаўнік. А Ірына Юрша, былы музычны педагог, толькі другі год падымаецца на званіцу храма, але ўжо віртуозна выконвае і перазвоны, і трызвоны (у час чытання Евангелля і на хрэсны ход). Царкоўная званіца ўкамплектавана шасцю званамі (дарэчы, пяць з іх адлітыя ў мінскай ліцейцы), так што іграць тут ёсць на чым. І Ганна, і Ірына — выпускніцы Мінскай школы званароў пад кіраўніцтвам вядомага педагога Багдана Бярозкіна.


Анатоль КЛЯШЧУК

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.