Вы тут

Уладзімір Пярцоў правёў Урок памяці ў школе №28 Віцебска


Міністр інфармацыі Уладзімір Пярцоў правёў Урок памяці ў сваёй роднай школе, якую ў свой час скончыў з сярэбраным медалём. Падчас дыялогу з вучнямі ён расказаў пра генацыд нашага народа ў часы Вялікай Айчыннай вайны. 


Міністр заўважыў, што сёння многія імкнуцца перайначыць гістарычныя факты, прынізіць подзвіг савецкага народа, таму галоўная задача бацькоў і настаўнікаў дапамагчы моладзі адасобіць праўду ад іншага інфармацыйнага шуму. І гэта, калі меркаваць па падлетках, якія выхаваны на патрыятызме, атрымліваецца.

— 9 Мая — адно з галоўных святаў Беларусі. Мы захавалі яго пасля распаду СССР, калі пад уплывам заходніх калег лічылася недарэчным успамінаць, што рабілася на гэтай зямлі ў 1941 — 1944 гадах. Яны спрабавалі пераканаць нас, што трэба забыцца аб тых страшных падзеях і Перамозе. Рабілі гэта для таго, каб нівеліраваць злачынствы сваіх продкаў і дзяржаў у ваенны перыяд, прынізіць ролю Савецкага Саюза ў разгроме фашызму, каб мы не адчувалі сябе патомкамі пераможцаў — адзначыў Уладзімір Пярцоў.

2022 год асаблівы — гэта Год гістарычнай памяці. Сёння, калі амаль не засталося жывых сведкаў ваенных ліхалеццяў — ветэранаў, маладое пакаленне павінна трымацца за кожную магчымасць, каб даведацца пра праўдзівыя факты Вялікай Айчыннай, зразумець, каго лічыць сапраўднымі героямі, а потым перадаць гэтую памяць сваім дзецям. Бо вайна можа паўтарыўцца зноў, калі чалавецтва пра яе забудзе.

Напрыканцы мерапрыемства школьны тэатр паказаў спектакль «Нелюдзі», аўтарам і акцёрам, выконваючым галоўную ролю якога стаў 11-класнік Багдан Кузьмін.

— Інфармацыя ў моладзі лепш засвойваецца ад аднагодкаў, спектакль — яркі таму доказ, бо, гледзячы на ўстрывожаныя вочы прысутных, зразумела, што пастаноўка моцна іх уразіла, — заключыў міністр.

Аляксандра ГВОЗДЗЕВА

Фота БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».