Вы тут

Прэзідэнт: Вытворчая кааперацыя павінна стаць асновай супрацоўніцтва з расійскімі рэгіёнамі


Прэзідэнт Беларусі сустракае ў Палацы Незалежнасці чарговую дэлегацыю рэгіёнаў Расіі. Гэтымі днямі з афіцыйным візітам у Мінск прыехаў губернатар Варонежскай вобласці Аляксандр Гусеў.


Вытворчая кааперацыя павінна стаць ключавым аспектам гандлёва-эканамічных адносін Беларусі і Варонежскай вобласці, адзначыў Аляксандр Лукашэнка падчас сустрэчы з губернатарам гэтага рэгіёна Расіі.

«Мяркую, што ключавым аспектам нашых гандлёва-эканамічных адносін павінна стаць вытворчая кааперацыя. Мы гэту тэму вельмі дэталёва абмеркавалі ў ходзе майго нядаўняга візіту ў Прымор’е, а напярэдадні з Прэзідэнтам Раcіі. Як паказвае практыка, менавіта кааперацыйнае супрацоўніцтва закладае магутны базіс для доўгатэрміновых адносін і дае добры інтэграцыйны эфект. Пры адкрыцці сумесных вытворчасцяў, да прыкладу, мы мэтанакіраваныя на павелічэнне ступені іх лакалізацыі, што гарантавана забяспечыць стварэнне новых працоўных месцаў у рэгіёне», — сказаў кіраўнік краіны.

«Ключавым аспектам нашых гандлёва-эканамічных адносін павінна стаць вытворчая кааперацыя»

Прэзідэнт Беларусі сустракаў у Палацы Незалежнасці чарговую дэлегацыю рэгіёнаў Расіі. Гэтымі днямі з афіцыйным візітам у Мінск прыехаў губернатар Варонежскай вобласці Аляксандр Гусеў.

Вытворчая кааперацыя павінна стаць ключавым аспектам гандлёва-эканамічных адносін Беларусі і Варонежскай вобласці, адзначыў Аляксандр Лукашэнка падчас сустрэчы з губернатарам гэтага рэгіёна Расіі.

«Мяркую, што ключавым аспектам нашых гандлёва-эканамічных адносін павінна стаць вытворчая кааперацыя. Мы гэту тэму вельмі дэталёва абмеркавалі ў ходзе майго нядаўняга візіту ў Прымор’е, а напярэдадні сустрэчы — з Прэзідэнтам Раcіі. Як паказвае практыка, менавіта кааперацыйнае супрацоўніцтва закладвае магутны базіс для доўгатэрміновых адносін і дае добры інтэграцыйны эфект. Пры адкрыцці сумесных вытворчасцяў, да прыкладу, мы мэтанакіраваныя на павелічэнне ступені іх лакалізацыі, што гарантавана забяспечыць стварэнне новых працоўных месцаў у рэгіёне», — сказаў кіраўнік краіны.

Па словах Прэзідэнта, адной з вядучых тэм сустрэчы з’яўляецца супрацоўніцтва ў будаўнічай сферы. «Як могуць працаваць беларускія будаўнікі, вам добра вядома. Павінен сказаць, што ўсе навучыліся добра працаваць ў будаўніцтве. Але па кошце і якасці беларусам, верагодна, роўных няма. Я апошнім часам заўважаю, што і культура будаўніцтва на адпаведным узроўні», — дадаў Аляксандр Лукашэнка.

Ён адзначае, што ў гэтай галіне неабходна прывыкаць да парадку, бо канкурэнцыі на расійскім рынку не вытрымаем — павінна быць найвышэйшая культура, нізкі сабекошт, калі беларусы хочуць эфектыўна там працаваць.

«Мы хочам утрымаць марку беларускіх будаўнікоў, таму што ў савецкія часы будаўніцтва школ было за Беларуссю. Да нас прыязджалі дэлегацыі вучыцца, як трэба будаваць... Каштоўнасць у тым, што мы не развалілі гэту школу, а захавалі яе», — мяркуе Прэзідэнт.

Ён дадаў, верагодна, зберагчы школу дапамагло і захаванне дзяржаўных устаноў будаўніцтва — трэстаў. «Сёння мала прыватнікі будуюць, бо не вытрымліваюць канкурэнцыі, — заўважыў кіраўнік краіны. — Канкурэнцыя ёсць, хай трэсты за падрад канкурыруюць. Перамог трэст, і ён ад фундамента да электрыкі ўсё сам будуе. І яму няма неабходнасці ў нейкім субпадрадзе. Калі прыватная кампанія мае такую ж базу, яна ўдзельнічае ў будаўніцтве, канкурыруе. Мы не прыціскаем прыватніка». Па словах Прэзідэнта, такі падыход дапамог значна знізіць кошт на квадратны метр.

Аляксандр Лукашэнка падкрэслівае, што беларускіх будаўнікоў ужо ведаюць варонежцы. Там айчынныя спецыялісты «пад ключ» узводзяць некалькі школ.

«Вы ўжо пазнаёміліся з нашымі будаўнікамі. Можаце зрабіць свае высновы. Магу вас запэўніць, што так мы будзем працаваць не толькі з Варонежам, але і з іншымі рэгіёнамі і па іншых кірунках. Нам вельмі хочацца паказаць свой узровень, культуру, каб Расія ад нас не адмовілася ў будучым», — канстатаваў Прэзідэнт.

Па словах кіраўніка краіны, без падтрымкі заходніх інвестараў, зэканоміўшы сродкі, Беларусі ўдалося захаваць буйныя вытворчасці і сёння выпускаць аўтобусы, якія карыстаюцца попытам на расійскім рынку. Узнікла неабходнасць і ў аўтамабілях МАЗ. Велізарны попыт у Расіі на беларускія БеЛАЗы.

«На некаторыя віды аўтамабіляў, станкабудаўніцтва ёсць велізарны попыт. Калі ёсць попыт на наш трактар, дык неабходна іншыя прадпрыемствы, якія менш задзейнічаны, падключаць да выпуску імпартазамяшчэння і гэтак далей. Хаця ў нас не стаіць так жорстка пытанне па імпартазамяшчэнні, як у Расіі», — акцэнтаваў Аляксандр Лукашэнка.

Ён дадаў, што з Расіяй беларусы сёння гатовы супрацоўнічаць па любых пытаннях. Добрыя магчымасці, па яго словах, у прамысловасці Беларусі дасталіся ў спадчыну пасля распаду СССР. «Велізарныя магчымасці, бо мы толькі палову спажываем ад таго, што ствараем. Ды і яшчэ не ўсе магутнасці задзейнічалі. Так было ў савецкія часы, калі мы тут, маючы высокі тэхналогічны ўзровень, добрыя кадры, стварылі такую базу», — сцвярджае кіраўнік краіны.

Паказальны тут прыклад БеЛАЗа. Прэзідэнт акцэнтуе, што ў Беларусі гэтыя гіганты амаль не выкарыстоўваюцца — ідуць на экспарт. А калісьці прадпрыемства прапаноўвалі закрыць.

«30% сусветнага рынку сёння займае БеЛАЗ. Расія, Казахстана, Узбекістан просяць, каб мы ім паставілі БеЛАЗы. Аказаліся запатрабаванымі. Узровень таго, што было тады створана, мы падтрымлівалі. Мы і прапануем, бо ўсё самі спажыць не сможам, а скарачаць вытворчасць нельга — гэта ж працоўныя месцы, людзі, ды высокатэхналагічная вытворчасць», — заявіў Аляксандр Лукашэнка.

Прапанаваў кіраўнік краіны выкарыстоўваць нашы магчымасці па мадэрнізацыі транспартнай інфраструктуры ў Расіі. Беларускія вытворцы прапануць комплексы падыход да рамонту дарог, мастоў, пуцеправодаў.

«Мы гэта ўмеем рабіць. Больш за тое, мы зараз вельмі мадэрнізуемся ў гэтай інфраструктурнай частцы ў Беларусі», — сказаў Аляксандр Лукашэнка. Гатовы, паводле кіраўніка краіны, забяспечыць і пастаўкі пасажырскай, камунальнай і сельскагаспадарчай тэхнікі. Акрамя проста паставак харчавання гатовы беларусы падзяліцца і тэхналогіямі ў гэтым кірунку.

«Мы рэалізоўваем трэцюю пяцігодку адраджэння вёскі, і не толькі прамысловага сектара, але і сацыяльнай сферы. Ведаеце пра нашы аграгарадкі. Калі інтарэс ёсць, мы можам паказаць. Паглядзелі мы і ў вас на перспектывы буйных аграхолдынгаў. Спрабуем і ў сябе некалькі стварыць. Пакуль даюць вельмі добры вынік. Мы акуратна ў гэтым кірунку рухаемся. Калі будзе неабходна, — насенняводства, жывёлагадоўля, племянная справа,— мы гатовы не проста паказваць і расказаць, але і дапамагчы», — дадаў Аляксандр Лукашэнка.

Прапануе ён і беларускія цікавыя напрацоўкі ў сферы жыллёва-камунальнай гаспадаркі, уключаючы пытанні водаачысткі і водаспажывання.

Прэзідэнт падзякаваў усім губернатарам Расіі, бо пры іх садзейнічанні краіны маюць партнёрскае ўзаемадзеянне і імкнуцца выбудаваць адзіную Саюзную дзяржаву на новых прынцыпах, каб ніхто з удзельнікаў не быў пакрыўджаны.

Каментарый у тэму

Губернатар Варонежскай вобласці Аляксандр Гусеў расказаў журналістам, якія напрацоўкі беларускіх спецыялістаў асабліва яго зацікавілі і ў якія сумесныя праекты гэта можа ўвасобіцца. 

Асабліва важным праектам стане набыццё медыцынскага абсталявання для лячэння раку. «Мы будуем зараз вялікі хірургічны корпус для лячэння анкахворых. У нас там будзе больш за 300 ложкаў. Зараз ідзе фаза камплектацыі абсталявання для гэтага праекта. Мы ўчора змаглі азнаёміцца з элементамі абсталявання, якое ствараецца на тэрыторыі Беларусі. Гэта тычыцца камплектацыі і хірургічных, і тэрапеўтычных аддзяленняў. Там і стойкі хірургічныя, і ложкі спецыялізаваныя ў палаты. Такі вялікі набор абсталявання. У тым ліку пазнаёміліся з абсталяваннем цяжкага класу. Нашы калегі на працягу 1-2 тыдняў прыедуць сюды яшчэ раз усё паглядзяць», — распавёў Аляксандр Гусеў.

Ён ухваліў напрацоўкі Беларусі ў арганізацыі радыётэрапеўтычнага комплексу ў РНПЦ анкалогіі і медыцынскай рыдыялогіі, і адзначыў, што варонежскія спецыялісты пазнаёмяцца і з гэтым вопытам.

Асобная тэма для ўзаемадзеяння — жывёлаводства. Тут губернатар гаворыць пра набыццё даільнага абсталявання і сельскагаспадарчай тэхнікі ў Беларусі

«Я думаю, што нашы калегі, сельгасвытворцы зараз актыўна развернуцца ў бок беларускай тэхнікі. І ўчора мы папярэдніх дамоўленасцяў дасягнулі. Знойдзем пляцоўку ў

Варонежскай вобласці, дзе будзе выстаўлены ўвесь асартымент тэхнікі, якая ствараецца ў Беларусі», — паведаміў спікер.

Не абышоў губернатар і тэму будаўнічых праектаў. Так, у прыгарадзе Варонежа, беларусы пабудавалі «пад ключ» школу на 500 вучняў. Паглядзеўшы на вынікі, улады Варонежа запрасілі нашых спецыялістаў будаваць яшчэ некалькі аб’ектаў — футбольны стадыён, дзве школы, адна з якіх на 3000 вучняў. 

«Гэта добры прыклад таго, як неабходна выбудоўваць узаемаадносіны. Беларускі бок — гэта не проста генпадрадчык, які наняў нашых варонежскіх субпадрадчыкаў. Гэта беларускія інжынеры, будаўнікі, шмат будаўнічых матэрыялаў і абсталявання вучэбнага, тэхналагічнага з Беларусі. Мы ніякім чынам ў праектных рашэннях не абмяжоўвалі. Гэта правільны падыход, мне здаецца, які дае магчымасці паказаць узровень узаемадзеяння і матывуе нашых будаўнікоў павышаць свае кампетэнцыі», — падкрэсліў Аляксандр Гусеў.

Марыя ДАДАЛКА

Фота БелТА

Выбар рэдакцыі

Памяць

Дакументы звязваюць мінулае і будучыню

Дакументы звязваюць мінулае і будучыню

6 кастрычніка архівісты адзначылі сваё прафесійнае свята.

Навука

Колькі ў Беларусі карысных выкапняў?

Колькі ў Беларусі карысных выкапняў?

У поўным аб’ёме задаволена патрэба краіны ў калійных і каменных солях, торфе, сапрапелі, будаўнічым камені, падземных водах.