Вы тут

За акном сонечна, але на двары халодны паўночны вецер...


Май месяц «на носе», а сапраўднага цяпла мы сёлета і не бачылі наогул. І апошнія дні красавіка не прынясуць нам Сапраўднага вясновага камфорту, паведамляюць спецыялісты Рэспубліканскага цэнтра гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.


З пачатаку гэтага года надвор’е да нас не занадта ласкавае. У канцы тыдня дыскамфорт прынясе халодны паўночны, паўночна-заходні вецер. У начныя гадзіны пры зменнай воблачнасці месцамі па краіне будуць адзначацца адмоўныя тэмпературы, а ў разгар дня паветра прагрэецца да плюс 10–16 градусаў. Аднак, такі тэмпературны рэжым на 1–6 градусаў адстае ад неабходнага па календары..

У пятніцу да нас наогул завітае зіма. На час. У гэты дзень месцамі па краіне пройдуць невялікія кароткачасовыя дажджы, а раніцай па поўначы магчымы мокры снег. У начныя і ранішнія гадзіны ў асобных раёнах чакаецца слабы туман. Тэмпература паветра ўначы складзе ад мінус 3 градусаў да плюс 3 градусаў, удзень будзе 10–16 цяпла.

Чакаюцца замаразкі і ў суботу. У гэтыя суткі ўночы будзе пераважна без ападкаў, раніцай і ўдзень месцамі па краіне пройдуць кароткачасовыя дажджы. Уначы і раніцай у асобных раёнах чакаецца слабы туман. Тэмпература паветра ўначы складзе ад мінус 3 градусаў да плюс 4, па паўднёвым захадзе да 6 цяпла. Удзень будзе 9–16 градусаў вышэй нуля.

Як адзначаюць сіноптыкі, у першых днях мая будзе захоўвацца вясновая няўстойлівасць у характары надвор’я, ды і сапраўднага майскага цяпла нам яшчэ прыйдзецца пачакаць.

У першы дзень мая, у нядзелю ўначы будзе пераважна без ападкаў, удзень месцамі па краіне пройдуць кароткачасовыя дажджы. Уначы і раніцай у асобных раёнах чакаецца слабы туман. Тэмпература паветра ўначы складзе ад мінус 2 градусаў да 4 цяпла, па паўднёвым захадзе да плюс 7 градусаў. Удзень будзе ад 10 цяпла па поўначы да 18 градусаў вышэй за нуль па паўднёвым захадзе краіны.

У панядзелак месцамі ў нашым рэгіёне пройдуць кароткачасовыя дажджы. Уначы і раніцай чакаецца слабы туман. Тэмпература паветра ўначы складзе ад нуля да плюс 7 градусаў. Удзень будзе 12–19 цяпла.

На свята — 3 мая надвор’е таксама не дасць нам паслабіцца. У гэты час уначы месцамі, а ўдзень на большай частцы тэрыторыі пройдуць кароткачасовыя дажджы, у дзённыя гадзіны ў асобных раёнах магчымы навальніцы. Тэмпература паветра ўначы складзе плюс 2–9 градусаў. Удзень будзе ад плюс 12 градусаў па паўночным захадзе да 19 цяпла па паўднёвым усходзе краіны. Чакаем цяпла.

Сяргей КУРКАЧ

Фота Маргарыты ПАЛЮХОВІЧ

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Новыя тэхналогіі супраць раку. Анколагі расказалі, як лечаць пацыентаў, якія раней лічыліся неперспектыўнымі

Новыя тэхналогіі супраць раку. Анколагі расказалі, як лечаць пацыентаў, якія раней лічыліся неперспектыўнымі

Вядучыя анколагі расказалі пра новыя метады лячэння, якія яшчэ нядаўна былі недаступныя, а сёння выратоўваюць жыцці пацыентам.

Грамадства

Як жывуць і каго чакаюць у госці жыхары адрэзанай вадой Палянаўкі

Як жывуць і каго чакаюць у госці жыхары адрэзанай вадой Палянаўкі

Працягваем сачыць за развіццём паводкавай сітуацыі.

Калейдаскоп

100 гадоў Леаніду Шчамялёву. Як добра вы ведаеце жыццё і творчасць мастака? Тэст

100 гадоў Леаніду Шчамялёву. Як добра вы ведаеце жыццё і творчасць мастака? Тэст

Леанід Дзмітрыевіч стаў сапраўдным класікам беларускага жывапісу.