Вы тут

МАРГ аб самых маштабных антыманапольных расследаваннях


Міністр антыманапольнага рэгулявання і гандлю Аляксей Багданаў расказаў журналістам аб маштабных антыманапольных расследаваннях апошніх гадоў, перадае БелТА.


Фота: pexels.com

«МАРГ рэгулюе апетыты манапалістаў і дамінантаў на рынку, гэта значыць тых, у каго няма ці амаль няма канкурэнтаў. Яны могуць любую цану прапанаваць на тавар або паслугу, але, вядома, гэта злоўжыванне. Дзяржава праводзіць узважаную палітыку рэгулявання ў гэтай галіне. Найбольш значныя прыклады кантрольнай дзейнасці — вядомыя і якія атрымалі шырокую папулярнасць справа Google і картэльная змова 12 суб’ектаў гаспадарання, якія пастаўлялі сродкі абароны раслін на ўнутраны рынак. У абодвух выпадках было прызнана, што парушана антыманапольнае заканадаўства», — распавёў Аляксей Багданаў.

Google парушыў антыманапольнае заканадаўства на рынку крам праграм, прадусталяваных на мабільныя тэлефоны пад кіраваннем аперацыйнай сістэмы Android. Сума штрафу склала каля Br1,4 млн.

«У другім выпадку суб’екты гаспадарання змовіліся трымаць высокія цэны на ўнутраным рынку з мэтай атрымання дадатковага прыбытку. Гэта прамое парушэнне заканадаўства», — адзначыў міністр. Выдаткі на набыццё сродкаў аховы раслін складаюць значную дзель у сабекошце вытворчасці прадукцыі раслінаводства. Таму іх купля па завышаным кошце не магла не паўплываць на канчатковую цану прадукцыі ў далейшым як для перапрацоўшчыкаў, так і для насельніцтва.

Удзельнікам картэля былі прызначаны абаротныя штрафы ў памеры ад 1 працэнта да 4 працэнтаў гадавой выручкі ад рэалізацыі сродкаў аховы раслін. Агульная сума штрафных санкцый у адносінах да ўдзельнікаў картэля склала больш як Br8 млн (з улікам штрафаў КДК па Віцебскай вобласці).

Яшчэ адна цікавая справа звязана з вытворчасцю напою «Бураціна». МАРГ устанавіў парушэнне антыманапольнага заканадаўства ў дзеяннях ААТ «Крыніца», звязанае з набыццём і выкарыстаннем выключнага права на таварны знак. ААТ забараняла іншым вытворцам выкарыстоўваць гэты таварны знак пры вытворчасці напояў. «Гэта парушэнне. Суд прызнаў нашу пазіцыю, і гэтае прадпрыемства было пакаранае», — дадаў Аляксей Багданаў.

Антыманапольнае ведамства Беларусі на гэтым тыдні святкуе 30-годдзе. 30 красавіка 1992 года было прынята рашэнне аб стварэнні Камітэта па антыманапольнай палітыцы пры Савеце Міністраў Беларусі. Пазней, у снежні 1992-га, прыняты першы антыманапольны закон. Гэта быў адзін з першых законаў краіны, накіраваных на развіццё прадпрымальніцтва ў новых умовах развіцця эканомікі.

Вынікі і дасягненні 30-гадовай працы антыманапольнага ведамства Беларусі плануецца падвесці на канферэнцыі ў верасні 2022 года.

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

РАК. У першай палове тыдня будзеце актыўна вучыцца новаму і размаўляць з людзьмі. У сярэдзіне тыдня можа змяніцца настрой, з'явіцца дакладнае разуменне сваіх мэт.

Калейдаскоп

«I гэты чалавек застаўся жыць...» Медыкі ў беларускай літаратуры. Тэст

«I гэты чалавек застаўся жыць...» Медыкі ў беларускай літаратуры. Тэст

Кожную трэцюю нядзелю червеня адзначаецца Дзень медыцынскага работніка.