У Беларусі правядуць эксперымент па аказанні платных медыцынскіх паслуг у дзяржаўных установах аховы здароўя звыш устаноўленага дзяржавай гарантаванага аб’ёму бясплатнай медыцынскай дапамогі. Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў ад 28 красавіка № 253, апублікаванай на Нацыянальным прававым інтэрнет-партале, паведамляе БелТА.
У дакуменце ўказаны пералік дзяржаўных медыцынскіх устаноў, якія ў святы і святочныя дні, аб’яўленыя непрацоўнымі, выхадныя дні (субота і нядзеля) па жаданню грамадзян будуць аказваць платныя медыцынскія паслугі, якія адносяцца да планавай першаснай, спецыялізаванай, высокатэхналагічнай медыцынскай дапамогі, за выключэннем медыцынскіх паслуг, якія аказваюцца дзецям, і трансплантацыі органаў і тканак.
Сярод устаноў — 18 бальніц і навукова-практычных цэнтраў: Мінскі навукова-практычны цэнтр хірургіі, транспланталогіі і гематалогіі, РНПЦ траўматалогіі і артапедыі, РНПЦ неўралогіі і нейрахірургіі, РНПЦ анкалогіі і медыцынскай радыялогіі імя М.М.Аляксандрава, цэнтры «Маці і дзіця» і «Кардыялогія», некалькі бальніц Мінска, а таксама абласныя клінічныя бальніцы і іншыя медустановы.
Міністэрству аховы здароўя даручана да 1 ліпеня 2023 года прааналізаваць вынікі эксперыменту і прадставіць справаздачу ўраду з прапановамі аб удасканаленні парадку аказання платных медыцынскіх паслуг у дзяржустановах аховы здароўя.
Пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.
Сёння жанчыны ўжо радзей глядзяць у свой пашпарт.
Дзяцінства — найлепшая краіна.