Вы тут

У Нацыянальным мастацкім музеі адкрылася выстава Уладзіміра Савіча


У Нацыянальным мастацкім музеі адкрылася персанальная выстава вядомага мастака Уладзіміра Савіча, прымеркаваная да яго 70-годдзя. Кожны з сарака твораў, прадстаўленых у экспазіцыі, патрабуе шматузроўневага ўспрымання... Гульня фарбамі, сэнсамі, фактурай, сінтэз паэзіі, жывапісу і графікі... Архетыпы, пазнавальныя сімвалы і складаныя алюзіі... Узнёслыя і трагічныя твары анёлаў, абрысы храмаў, беларускія краявіды... «Гэта выпакутаваная гармонія мастака-філосафа, праекцыя створанага свету, у якім роля чалавека ўжо рашуча пераўзыходзіць па аб'ёме тое, што было створана да яго і, магчыма, для яго прыродай і Богам» — гаворыцца ў анатацыі да выставы.


Павіншаваць знакамітага мастака, заслужанага дзеяча мастацтва, прафесара і пазнаёміцца з ягонымі новымі работамі прыйшла вельмі шырокая публіка. Старшыня Беларускага саюза мастакоў Глеб Отчык павіншаваў юбіляра ад саюза і падкрэсліў, што Уладзімір Савіч — знакавая творчая асоба ў нацыянальным выяўленчым мастацтве і да таго ж шматгранная. Шмат гадоў ён узначальваў Беларускі саюз мастакоў, а таксама праявіў сябе як таленавіты выкладчык і педагог, які безліч аддаў сіл будучаму пакаленню графікаў. Павіншавала Уладзіміра Савіча і Беларуская акадэмія мастацтваў: прафесар Уладзімір Зінкевіч адзначыў, што кафедра графікі, якую Уладзімір Савіч узначальвае, адна з самых яркіх у краіне і захавала найлепшыя традыцыі.

— Гэтая выстава — мая справаздача перад Богам, бо Ён даў мне магчымасць займацца мастацтвам, — прызнаўся падчас адкрыцця Уладзімір Савіч. — Сілы і натхненне для таго занятку я бяру ў нашай зямлі, нашага неба.

Выстава працягне працаваць да 29 мая.

Людміла ІВАНОВА

Загаловак у газеце: Гармонія мастака-філосафа

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на тыдзень

Усходні гараскоп на тыдзень

РАК. У першай палове тыдня будзеце актыўна вучыцца новаму і размаўляць з людзьмі. У сярэдзіне тыдня можа змяніцца настрой, з'явіцца дакладнае разуменне сваіх мэт.

Калейдаскоп

«I гэты чалавек застаўся жыць...» Медыкі ў беларускай літаратуры. Тэст

«I гэты чалавек застаўся жыць...» Медыкі ў беларускай літаратуры. Тэст

Кожную трэцюю нядзелю червеня адзначаецца Дзень медыцынскага работніка.