Вы тут

У МУС адзначылі найлепшых журналістаў, якія асвятляюць міліцэйскую тэматыку


Дырэктар — галоўны рэдактар Выдавецкага дома «Звязда» Аляксандр КАРЛЮКЕВІЧ з рук кіраўніка міліцэйскага ведамства атрымаў ганаровую грамату Міністэрства ўнутраных спраў.


Аглядальнік рэдакцыі газеты Вераніка КАНЮТА атрымала дыплом у намінацыі «Праект года» — такім чынам, Міністэрства ўнутраных спраў адзначыла плённае супрацоўніцтва са «Звяздой». На працягу многіх гадоў на старонках выдання выходзіць сумесны праект з міліцэйскім ведамствам «Фарпост спакою», у якім расказваецца пра шматлікія падраздзяленні органаў унутраных спраў, унутраныя войскі МУС, прадстаўнікоў міліцэйскай прафесіі, дынастыі.

Як адзначыў падчас урачыстай цырымоніі ўзнагароджання пераможцаў конкурсу на найлепшае асвятленне ў СМІ і інтэрнэце дзейнасці органаў унутраных спраў і ўнутраных войск МУС міністр унутраных спраў генерал-лейтэнант міліцыі Іван КУБРАКОЎ, сёння ў Рэспубліцы Беларусь спакойная аператыўная абстаноўка, нягледзячы на тое, што адбываецца каля нашых граніц. «На жаль, тыя дэструктыўна настроеныя грамадзяне, якія знаходзяцца за мяжой, не пакідаюць спроб „накачаць“ нашу краіну шматлікага роду негатыўнай інфармацыяй, раскачаць сітуацыю, — заўважыў кіраўнік міліцэйскага ведамства. — І менавіта вы, журналісты, знаходзіцеся на перадавой інфармацыйнай барацьбы, падаяце патрэбную і праўдзівую інфармацыю — самае галоўнае, прафесійна і своечасова».

Згадваючы падзеі 2020 года, міністр унутраных спраў падкрэсліў, што менавіта журналісты сталі з супрацоўнікамі міліцыі ў баявыя разлікі і падтрымалі міліцыянераў, калі пагражалі іх сем’ям, калі на супрацоўнікаў унутраных спраў ліўся негатыў. Іван Кубракоў падзякаваў прадстаўнікам масмедыя за тое, што яны аператыўна і праўдзіва падавалі інфармацыю, што і працягваюць рабіць.

Вераніка КАНЮТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?