Вы тут

Турыстычны форум прапануе беларусам унікальныя маршруты для адпачынку


Напярэдадні сезона адпачынкаў у беларусаў ёсць нядрэнны выбар: гістарычны, традыцыйны і сучасны адпачынак. Вялікі турыстычны форум «Спадчына Беларусі» у Палацы прафсаюзаў сёння завершыць працу.


Форум праходзіць у Беларусі ўпершыню. На выставе прадстаўлены экскурсійна-турыстычны патэнцыял усіх рэгіёнаў Беларусі. Пры гэтым кожная вобласць прэзентуе не толькі разнастайныя турыстычныя маршруты, але і знакавыя гістарычныя артэфакты.

Галоўная задача выставы, каб як мага больш людзей – сем’ямі, працоўнымі калектывамі ездзілі, падарожнічалі па краіне, даведваліся новае пра яе.

«Спадчына Беларусі» прэзентавала больш сотні маршрутаў і праектаў. Усе яны прадстаўлены ў разрэзе цікавых гістарычных, культурных, духоўных месцаў. Там можна не толькі адпачыць, але і наведаць месцы баявой славы, іншыя гістарычныя месцы. Акрамя таго, прадстаўлена шмат напрамкаў вытворчага, прамысловага турызму. Ёсць і турыстычныя маршруты ваенна-патрыятычнай накіраванасці, дзясяткі экскурсій прысвечаны прыродным багаццям краіны.

Арганізатар – Федэрацыя прафсаюзаў спадзяецца, што форум стане штуршком для далейшага больш масавага і актыўнага турызму, падарожжаў, экскурсій. У цэлым плануецца, што сёлета каля 1 млн чалавек праедуць па цікавых гістарычных мясцінах Беларусі.

Ксенія ДАБРАБЫТ

Фота БелТА

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.