Вы тут

Як у Брэсцкай вобласці падрыхтаваліся да свята 1 мая?


Свята працы адзначаць ва ўсіх раёнах Брэстчыны. У шэрагу раёнаў да гэтага дня прымеркавалі ўрачыстую цырымонію занясення на раённыя дошкі Пашаны. Гэта зробяць у Пружанах, Івацэвічах, Бярозе. А ў Камянцы, да таго ж, 1 мая ўручаць спецыяльныя пасведчанні арганізацыям і перадавікам — героям дня.


Славіць чалавека працы будуць паўсюль. Напрыклад у Драгічынскім, Івацэвіцкім, Маларыцкім,Столінскім раёнах зладзяць святы для прадстаўнікоў працоўных дынастый.

У Ганцавічах рашылі адзначыць свята спартакіядай сельскіх жыхароў, а яшчэ пасадзіць сад. А ў Пінску будзе нешта накшталт ранейшай дэманстрацыі, урачыстым маршам па галоўнай вуліцы пройдзе калона прадстаўнікоў працоўных калектываў.

У Столінскім раёне асабліва ўрачыста ўшануюць ветэранаў працы, каб гэтыя людзі ведалі, што іх працоўныя заслугі памятаюць. У Баранавіцкім раёне пройдзе раённае свята працы ў пасёлку Мірны. У Жабінцы адкрываюць фантан у гарадскім парку. У Лунінцы ўспаміналі, як святкавалі Першамай раней, у гэтым дапамог краязнаўчы музей, арганізаваў выставу першамайскіх паштовак.

У Брэсце напярэдадні ўрачыста адкрылі пасля рэканструкцыі 5-ю чаргу набярэжнай ракі Мухавец. Цяпер гэта яшчэ адна славутасць горада і ўлюбёнае месца адпачынку многіх гараджан. Канцэрт на набярэжнай, як і ў іншых гарадах вобласці, пройдзе пад старым добрым лозунгам: «Мір! Праца! Май!».

Святлана ЯСКЕВІЧ

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.