Вы тут

Святасць зямлі беларускай


У Магілёўскім абласным тэатры драмы і камедыі ім. Дуніна-Марцінкевіча ў горадзе Бабруйску адбылося адкрыццё выставы «Святасць зямлі беларускай», прысвечанай жыццёваму шляху першага Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі Мітрапаліта Філарэта (Вахрамеева). паведамляецца на сайце Беларускай праваслаўнай царквы.


Фота: church.by

На адкрыцці экспазіцыі прысутнічалі епіскап Бабруйскі і Быхаўскі Серафім, духавенства Бабруйскай епархіі, старшыня Бабруйскага гарадскога выканаўчага камітэта Аляксандр Студнеў.

На выставе прадстаўлены работы ўдзельнікаў VI міжнароднага мастацкага пленэру «Святасць зямлі беларускай», прысвечанага памяці Мітрапаліта Філарэта і Году народнага адзінства, а таксама работы рэспубліканскага конкурсу дзіцячых малюнкаў на тэму гісторыі і сучаснасці праваслаўнай царквы ў Беларусі, фатаграфіі Мітрапаліта Філарэта.

 

Біскуп Серафім падзяліўся ўспамінамі аб мітрапаліце Філарэце, адзначыўшы, што цяжка ўявіць сабе населены пункт у Беларусі, дзе б не быў Уладыка. Пры гэтым усюды ён пакідаў аб сабе добрую памяць. Пра архіпастыра з любоўю ўспамінаюць не толькі ў Беларусі, але і далёка за яе межамі. «Цікавы факт: калі я бываў пасля яго ў Германіі, ужо пажылыя вернікі з вялікай цеплынёй расказвалі нейкія гісторыі пра яго», — падзяліўся ўладыка Серафім.

Старшыня Бабруйскага гарадскога выканаўчага камітэта Аляксандр Студнеў адзначыў асаблівую ролю мітрапаліта Філарэта ў гісторыі Беларусі і падзякаваў арганізатарам выставы за магчымасць даведацца больш пра чалавека з вялікай літары, адчуць, як дорага яго слова сёння.

Шосты па ліку міжнародны мастацкі пленэр «Святасць зямлі беларускай», прысвечаны памяці Мітрапаліта Філарэта (Вахрамеева), першага Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, і Году народнага адзінства праходзіў у верасні 2021 года ў гарадскім пасёлку Івянец. Па завяршэнні пленэру працы яго ўдзельнікаў экспанаваліся ў многіх гарадах Беларусі.

У Бабруйску выстава будзе працаваць да 29 мая. Уваход вольны.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?