Вы тут

Пераарыентацыя паставак і меры падтрымкі. Галоўчанка аб працы прадпрыемстваў ва ўмовах санкцый


Прэм’ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка распавёў журналістам аб працы прадпрыемстваў ва ўмовах санкцый, пераарыентацыі экспартных паставак на іншыя рынкі і мерах дзяржавы па падтрымцы эканомікі, паведамляе БелТА.


«Сітуацыя нармальная. Ёсць факты, і не адзінкавыя, калі прадпрыемствы, якія знаходзяцца пад санкцыямі, наадварот працуюць лепш, чым у мінулым годзе, за кошт большага попыту на сваю прадукцыю. Але ёсць і пэўныя складанасці. Напрыклад, нам трэба поўнасцю пераарыентаваць маржынальную частку прадукцыі дрэваапрацоўкі, якая ішла раней на рынак Еўрапейскага саюза. Гэта не так проста зрабіць, тым не менш, гэта вырашальная задача. Ёсць іншыя рынкі – кітайскі, сярэднеазіяцкі. Зараз перабудоўваецца лагістыка. Мы за гэтым усім назіраем», — сказаў Раман Галоўчанка і адзначыў, што штодня сустракаецца або мае зносіны па тэлефоне з кіраўнікамі прадпрыемстваў, цікавіцца сітуацыяй.

Меры падтрымкі прадугледжаны ўказам Прэзідэнта № 93 ад 14 сакавіка 2022 года «Аб дадатковых мерах па забеспячэнні стабільнага функцыянавання эканомікі». Адзін з апошніх прыкладаў – дзяржава прадаставіла шэрагу прадпрыемстваў растэрміноўку па выплаце дывідэндаў. «Замест выплаты адразу па выніках працы ў мінулым годзе выплаты разбітыя да канца года, каб знізіць аднамомантавую нагрузку і мінімізаваць касавыя парывы», — адзначыў прэм’ер-міністр.

«У такім кантэксце праца будзе весціся і далей. Мы выпрацоўваем і прапануем новыя меры», — рэзюмаваў Раман Галоўчанка.

Прэм’ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка сёння ў гутарцы з журналістамі таксама раскрыў падрабязнасці нядаўняй чатырохгадзіннай нарады з губернатарамі, паведамляе БелТА.


Паводле яго слоў, абмяркоўваліся транспартныя, лагістычныя пытанні. Як раз незадоўга да гэтага краіны Еўрасаюза наклалі забарону на грузаперавозкі аўтатранспартным сродкам, зарэгістраваным у Беларусі і Расіі. Наша краіна прыняла меры ў адказ у дачыненні да транспарту, зарэгістраванага ў дзяржавах — членах ЕС.

«Мы прынялі паўзеркальнае рашэнне. Вызначылі 14 месцаў, лагістычных цэнтраў, куды еўрапейскія перавозчыкі ўздоўж мяжы могуць заехаць. А далей ужо паедзем з грузам альбо мы, альбо расіяне. Гэта значыць адбываецца перагрузка, перацэпка. Пэўная прыцірка на гэтым этапе адбывалася. У губернатараў былі пытанні, прапановы, мы іх абмеркавалі, прынялі нейкія карэкціроўкі да гэтага рашэння. Цяпер яно рэалізуецца устойліва. Мы кожны дзень маем па 400-600 машын, якія прыбываюць з Еўрасаюза ў гэтыя пункты. І там альбо мы забіраем іх груз і вязем далей, альбо яны забіраюць беларускі і расійскі груз і вязуць сабе. Так што кожны застаўся пры сваім», — распавёў Раман Галоўчанка.

Ён адзначыў, што абмяркоўваліся і іншыя пытанні, важныя для кожнага рэгіёну. Па кожнаму знаходзяцца рашэнні, падкрэсліў прэм’ер-міністр.

Кіраўнік беларускага ўрада таксама звярнуў увагу, што ў бягучай сітуацыі важная мабілізацыя сіл і рэсурсаў. «Цяпер вельмі важна не расслабляцца, быць сабранымі і матываванымі», — канстатаваў ён.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».