Вы тут

Як будуць працаваць медустановы ў майскія выхадныя і святы


У Міністэрстве аховы здароўя нагадалі, па якім графіку будуць працаваць установы аховы здароўя ў выхадныя і святочныя дні ў маі, паведамляе тэлеграм-канал ведамства.


Праца амбулаторна-паліклінічнага звяна, арганізацый пералівання крыві, санітарна-эпідэміялагічных арганізацый, аптэчных арганізацый і арганізацый медыцынскай тэхнікі і іншых арганізавана па наступным графіку:

* 30 красавіка 2022 г — па графіку працы ў суботні дзень;
* 1 мая 2022 г — па графіку працы ў святочны дзень;
* 2 мая 2022 г — па графіку працы ў суботні дзень;
* 3 мая 2022 г — па графіку працы ў святочны дзень;
* 7 мая 2022 г — па графіку працы ў суботні дзень;
* 8 мая 2022 г — па графіку выхаднога дня;
* 9 мая 2022 г — па графіку працы ў святочны дзень;
* 14 мая 2022 г — па графіку працоўнага дня.

Праца бальнічных арганізацый аховы здароўя, рэспубліканскіх навукова-практычных цэнтраў (РНПЦ) арганізавана па наступным графіку:

* 30 красавіка 2022 г — па графіку працы ў суботні дзень;
* 1 мая 2022 г — па графіку працы ў святочны дзень;
* 2 мая 2022 г — па графіку працоўнага дня;
* 3 мая 2022 г — па графіку працы ў святочны дзень;
* 7 мая 2022 г — па графіку працы ў суботні дзень;
* 8 мая 2022 г — па графіку выхаднога дня;
* 9 мая 2022 г — па графіку працы ў святочны дзень;
* 14 мая 2022 г — па графіку ў суботні дзень.

Пры фарміраванні графікаў працы медперсаналу ўлічваецца эпідэмсітуацыя і аб’ёмы меддапамогі.

Традыцыйна служба хуткай (неадкладнай) меддапамогі працуе ў рэжыме павышанай гатоўнасці.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?