Вы тут

У Паднябеснай напоўнілі Вялікі канал


У Паднябеснай завершаны маштабны праект водазабеспячэння Пекінска-Ханчжоўскага канала. Упершыню за 100 гадоў шырокі водны шлях, які злучае паўночную і паўднёвую часткі Кітая, запоўнены вадой на ўсіх участках, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».


Агульная працягласць канала ад Пекіна да Ханчжоў складае 1789 кіламетраў, яго нездарма называюць Вялікім. Гістарычна гэтая водная артэрыя, якая злучае поўнач і поўдзень краіны, адыгравала важную ролю ў транспарціроўцы збожжа на поўнач.

Вялікі канал праходзіць праз пяць асноўных водных сістэм рэк Хайхэ, Хуанхэ, Хуайхэ, Янцзы і Цяньтан. Ён выконвае розныя функцыі, сярод іх такія, як барацьба з паводкай і затапленнем, перадача вады, суднаходства. Працягласць участка канала на поўнач ад Хуанхэ дасягае 707 км. Басейн Хайхэ, праз які праходзіць канал, пакутуе ад недахопу рэсурсаў. З 1970-х гадоў водныя рэсурсы скарачаюцца, а некаторыя рэкі ўжо даўно перакрыты.

З мэтай абароны і выкарыстання Вялікага канала, сёлета Міністэрства воднай гаспадаркі КНР запусціла праект яго водазабеспячэння, які быў паспяхова рэалізаваны. Дзякуючы аптымізацыі і размеркаванню розных крыніц вады, уключаючы адвод вады з поўдня на поўнач, выкарыстанне абаротнай і дажджавой вады, паводле ацэнак, было закачана 515 мільёнаў кубаметраў вады ў паўночную частку канала.

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.