Вы тут

Урокі гісторыі


Яны ўсё старанна падлічылі. Па-заходняму. Педантычна. Да стэрыльнага знішчэння славянскіх «свінняў» — гэта план «Ост». Да жудаснай рэчаіснасці ваенных дзеянняў згодна з «Барбаросай». Але адсыл да кіраўніка, пры якім Свяшчэнная рымская імперыя дасягнула найвялікшага росквіту, не дапамог. Сяляне беларускага Палесся, шахцёры Данбаса і слесары ўральскіх заводаў не чыталі ні пра Барбаросу, ні пра арыйскую ўнікальнасць. Яны бачылі папялішчы, забітых дзяцей, замучаных старых і памерлых ад згвалтавання дзяўчат. А яшчэ яны любілі мір, таму з такой жа сілай, як сякеру ці касу, трымалі ў руках зброю. Еўрапейцы «дзікуноў-славян» хацелі загнаць за ўральскі хрыбет. Менавіта гэтыя «дзікуны-славяне» і зламалі нацысцкі хрыбет нашчадкам «рыцараў». Гвалтаваць, забіваць і рабаваць — вось высакародныя заняткі германцаў і англасаксаў. Некалі яны гэта рабілі, прыкрываючыся сцягамі Хрыста, потым тэорыямі чысціні нацый. Ці не ідэолагі белай каланізацыі Афрыкі і экспансіі канкістадорамі індзейцаў Амерыкі падсунулі знаўцу венскага жывапісу замест мальберта расавую тэорыю...


А не здаецца вам, паважаныя славяне, што брусельскія і вашынгтонскія пасяджэнні вельмі ж нагадваюць крывавыя пасядзелкі ў гітлераўскіх бункерах? Тая ж «эўрапэйская» ганарыстасць, тыя ж я пагардлівыя ўсмешкі, калі гаворка ідзе пра нас з вамі. І нават інтэр'ер пануры, нібы адлюстроўвае думкі і душы палітычнага істэблішменту заходняга свету. У гэтых дэкарацыях можна здымаць фільмы жахаў, напрыклад, стаўку інфернальных сіл. І ў гэтых дэкарацыях прымаюць рашэнні бамбіць, бамбіць, бамбіць. Югаславію, Лівію, Сірыю, Афганістан, Ірак, Іран... Тут жа вырашаюць, як дзяўбці, дзяўбці, дзяўбці. Мінск, Маскву, Пекін.

Беларусь санкцыямі Захад абстрэльвае, нібыта калісьці Брэсцкую крэпасць — нацысты. Цвярдыня над Бугам трымалася амаль месяц. Мы не трымаемся — мы жывём пад гэтымі санкцыямі яшчэ з мінулага стагоддзя. Напэўна, адразу пасля таго, як Сорас вярнуўся з Беларусі ні з чым. Канешне, мы маглі б выбраць шлях Польшчы. Пра яе Ленін трапна сказаў. Мы — іншыя. Мы не пагадзіліся за гуманітарныя мільёны лізаць ножкі Буша, не пагадзіліся ставіць амерыканскія базы і лаўкі Клінтана ў Курапатах. Чаму? Каб зразумець, схадзіце на могілкі да сваіх продкаў — салдат Перамогі. Радаўніца скончылася. Але яшчэ не позна.

Мы нават... Ну як мы? Смелыя, разумныя, нярэдка непапулярныя рашэнні тады прымаў Прэзідэнт. Па-першае, мы збераглі айчынную вытворчасць, па-другое, пачалі яе развіваць. Пачыналі са шклення заводскіх цэхаў. А скончылі касмічнымі тэхналогіямі, космасам у АПК і медыцыне. Не, не ўсё ўмеем. Але ж маем свае кампетэнцыі. А колькі разоў нас пераконвалі таўстасумы з МВФ: знішчыце тое, прыватызуйце сёе (лічы, тое ж самае, што знішчыць) у абмен на кабалу. Прабачце. Даларызацыю — экспансію зялёных купюр у фінансавай сістэме краіны. А яшчэ тутэйшыя «экспэрты», накшталт літаратурнага Знасілоўскага, лямантавалі: навошта МАЗ, БелАЗ, «Інтэграл» альбо МЗКТ?! Пагадзіліся! На джондзірах да малочнай супердзяржавы не дабраліся.

І калі лібералы суседняй Расіі адварочваліся ад беларускай каўбасы і сыроў. Ну як лібералы. Толькі заўсёднікі еўраамерыканскіх фуршэтаў ды працаўнікі свецкіх раўтаў. Звычайны сапраўдны рускі чалавек заўжды выбіраў малако з Магілёва, а сыр — з Брэста. Бо з Еўропы яму везлі хімічную атруту замест стравы. Хамон ці фуагра — гэта для тых, хто за ежу нават бацькаўшчыну гатоў прадаць. Гэтыя клікуны спачатку прызывалі адмовіцца ад Беларусі. Арыенцір — Еўропа і Захад. А калі ў Мінск пачалі запрашаць партнёраў па тавараабароце, то гэтыя ж самыя клікуны абвінавачвалі нас у здрадзе — шматвектарнасці. Разумею. Каб пасварыць братоў.

Толькі Беларусь і беларусы ніколі не здрадзілі рускім. Наадварот, здаецца, мы лепш любім Расію, чым тая ліберальная суполка з балотнай. Яны толькі любяць грошы і прайм-тайм. Я памятаю, як казаў Анатоль Ярмоленка з «Сяброў»: «Грошы трэба зарабляць дзе заўгодна, а траціць іх — дома». У клікуноў з маскоўскіх офісаў наадварот: грошы выпампоўваюць з матухны Расіі, а потым раскідваюцца імі па ўсім свеце.

За кубачак Mount Hagen на вуліцы Ру-Нэвэ яны гатовы прадаць адразу і памяць пра Аляксандра Неўскага, Дзмітрыя Данскога, Мініна і Пажарскага, Ягорава і Кантарыю. Яны гатовы прадаць і сучасныя перамогі сваіх вайскоўцаў. Не атрымаецца.

Браты, не хвалюйцеся. Беларусь, якую лібералы крытыкавалі за падтрымку Крамлём, крэдытная рэсурсы ўклала ў развіццё прамысловых і навуковых кампетэнцый. А таму мы разам з вамі зможам зрабіць шмат чаго добрага. Цікава атрымліваецца: без Захаду мы выйшлі ў космас і пабудавалі БАМ. А з партнёрамі ператваралі свае заводы ў пляцоўкі для іх тавараў, а інжынерныя бюро — у офісы для замежных фондаў. І, дарэчы, чаму тыя самыя эксперты не падлічаць, колькі народных грошай і багацця алігархі звезлі ў Еўропу.

І колькі б ні шыпелі еўрапейскія функцыянеры «sanctіons», наш дырэктарыят вельмі трапна навучыўся вымаўляць «дыверсіфікацыю экспарту». А цяпер яшчэ нас чакае адначасова самы блізкі і вялікі рынак. Шматтонныя залпы трацілу змяніліся на дывановыя бамбардзіроўкі санкцыямі. Сотні ядзерных ракет стрымліваюць нашчадкаў каланізатараў рухацца «нах остэн». Дзеля гэтага ёсць рабы з Галіччыны і Валыні. Прабачце, на іх мове гучыць як парабкі. Ну, і застаецца бамбіць фінансава. Зноў і зноў у палітычных бункерах калектыўнага Захаду гучыць «sanctіons». Так было заўжды. Але ў якіх бы цяжкіх даспехах яны па-свінску ні ішлі да нас, іх шлях заканчваўся на дне Чудскога возера, а пад Грунвальдам, ці ў бункерах рэйхстага — капітуляцыяй. Перад тым, як гарлапаніць «sanctіons», навучыцеся без акцэнту гаварыць: «КАПІТУЛЯЦЫЯ».

Яўген ПУСТАВОЙ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?