Вы тут

Памёр Станіслаў Шушкевіч


Памёр савецкі і беларускі партыйны, дзяржаўны і палітычны дзеяч, старшыня Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь (1991-1994) Станіслаў Шушкевіч, паведамляе БелТА са спасылкай на яго жонку.


«Ён памёр 3 мая ў 23.35. У яго падаў ціск, і яго не ўдалося выратаваць, — расказала Ірына Кузьмінічна. — Ён двойчы быў у рэанімацыі. Ён перахварэў на ковід, і гэта наступствы».

Аб месцы і даце пахавання пакуль нічога не вядома.

Станіслаў Станіслававіч Шушкевіч нарадзіўся 15 снежня 1934 года ў Мінску. У 1951 годзе скончыў школу са сярэбраным медалём, у 1956 годзе — фізіка-матэматычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, у 1959-м — аспірантуру Інстытута фізікі Акадэміі навук Беларускай ССР па спецыяльнасці «радыёспектраскапія». Сістэмы, распрацаваныя Станіславам Шушкевічам і засвоеныя прамысловасцю ў 1961-1963 гадах, з’явіліся за мяжой толькі ў пачатку 70-х гадоў.

У 1963 годзе абараніў у БДУ кандыдацкую дысертацыю па фізіка-матэматычным навуках па тэме «Фізічныя прынцыпы выяўлення разведвальных прыёмнікаў». У 1963-1965 гадах — дацэнт кафедры ядзернай фізікі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. У 1966-1970 гадах — прарэктар па навуковай рабоце Мінскага радыётэхнічнага інстытута. У 1970 годзе абараніў ва Усесаюзным навукова-даследчым інстытуце оптыка-фізічных вымярэнняў (УНДІАФІ) доктарскую дысертацыю па тэме «Інфармацыйныя параметры сігналаў». З 1971 года — загадчык кафедры ядзернай фізікі БДУ.

У 1972 годзе атрымаў званне прафесара, у 1982 годзе — званне заслужанага дзеяча навукі і тэхнікі БССР.

У маі 1985 года за комплекс работ па стварэнню і ўкараненню ў народную гаспадарку радыёскапічных экспрэс-метадаў вымярэння канцэнтрацыі рэдказямельных элементаў Шушкевіч сумесна з супрацоўнікамі кафедры быў удастоены звання лаўрэата прэміі Савета Міністраў СССР, у 1988 годзе сумесна з дацэнтам М.К.Яфімчыкам. БССР за падручнік «Асновы радыёэлектронікі» для фізічных факультэтаў СССР. У 1991 годзе быў абраны членам-карэспандэнтам АН БССР.

У 1989 годзе агульны сход БДУ быў вылучаны кандыдатам у народныя дэпутаты СССР і перамог на выбарах. У 1990 годзе быў абраны дэпутатам у Вярхоўны Савет Беларускай ССР. 19 мая 1990 года Шушкевіч быў абраны на пасаду першага намесніка старшыні Вярхоўнага Савета. 18 кастрычніка 1991 года Станіслаў Шушкевіч быў абраны старшынём Вярхоўнага Савету.

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.