Вы тут

Макей: Захад ідзе на радыкальныя меры, парушаючы ўсе свае каштоўнасці


У сваёй спробе ізаляваць і знішчыць Беларусь і Расію Еўрасаюз і Захад у цэлым ідзе на радыкальныя меры, парушаючы ўсе свае так званыя еўрапейскія каштоўнасці. Аб гэтым міністр замежных спраў Уладзімір Макей заявіў у інтэрв’ю тэлеканалу RT, паведамляе БелТА.


Фота: БелТА

«Мы бачым, што ў сваёй спробе ізаляваць, знішчыць, задушыць нашы краіны Еўрасаюз, Захад у цэлым ідзе на радыкальныя меры, парушаючы ўсе свае так званыя еўрапейскія каштоўнасці, парушаючы ўсе законы і больш за тое — прынцыпы маралі. Вядома ж, для нас гэта горкі вопыт, але мы таксама павінны гэта ўлічваць на будучыню», — заявіў міністр.

Кіраўніку МЗС было зададзена пытанне аб забароне на еўрапейскай прасторы тэлеканала RT і ці можна было чакаць такога яшчэ некалькі гадоў таму. «Як жа мы маглі чакаць? Гэта ж „апор дэмакратыі“, „бастыён правоў чалавека“, „прапаведнікі дабра“... Многія разглядалі Захад толькі ў якасці такіх ідалаў. Усе лічылі, што мы павінны арыентавацца на Захад», — сказаў Уладзімір Макей.

Паводле яго слоў, апошнія падзеі і ў Беларусі, і тое, што зараз адбываецца ў дачыненні да Расіі на розных міжнародных пляцоўках, у розных краінах, для яго асабіста выразна паказвае, што гэта ўсё была фальшыўка за якой Захад хаваў сваю сапраўдную асобу. «А асоба або сутнасць гэтай фальшыўкі ў тым, каб забяспечыць сваё дамінаванне, у тым ліку шляхам такога інфармацыйнага прыкрыцця, — заявіў міністр. — Ні пра якую свабоду слова, ні пра якое вяршэнства права няма і не можа быць сёння размовы. Калі зневажаюцца ўсе законы... Калі мы спрабуем, дапусцім, аспрэчваць нейкія санкцыйныя меры ў судах Еўрасаюза, маментальна прымаюцца рашэнні па змяненні рэгламенту адпаведных структур, якія не пакідаюць нам ніякай надзеі на пазітыўны зыход».

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.