Вы тут

Хатняя энцыклапедыя


Пякучая памочніца

  • Цыбуля выдатна выдаляе нагар з рондаляў, патэльняў і рашотак-грыль! Каб пазбавіцца ад бруду, трэба нацерці посуд свежаразрэзанай цыбулінай. Затым добра прамыць посуд вадой з мыйным сродкам. Цыбульны сок цудоўна нейтралізуе пах гару і чысціць паверхні.
  • Каб разрэзаная напалову цыбуліна не засохла, як гэта часта здараецца, можна пакласці яе ў сподак зрэзам на соль.
  • Цыбульны сок здольны выдаляць плямы поту з адзення. Неабходна нанесці сок на пляму, пакінуць вопратку ненадоўга, затым памыць як звычайна. Жаўцізна знікне!
  • Цыбуля з'яўляецца моцным сродкам ад камароў, мурашак і іншых насякомых. Наліваем у міску вады, кідаем туды разрэзаную на колцы цыбуліну. Насякомыя будуць трымацца на адлегласці ад гэтага месца!
  • Цыбульнае шалупінне для супу — суперінгрэдыент! Ён надасць булёну насычаны колер і дзіўны водар.
  • Цыбуля дапаможа справіцца з забруджваннямі на паверхні абутку. Ёй можна праціраць падэшву, тканіну, скураны абутак. Выводзіць нават складаныя плямы ад травы!
  • Дзякуючы сваім антыбактэрыцыдным уласцівасцям, цыбуля дапаможа пры ўкусах насякомых і здыме раздражненне пры любых запаленнях на паверхні скуры.
  • Адвар цыбульнай шалупіны здымае боль у горле, памяншае ацёк. Можна піць яго з мёдам.
  • З цыбульнай кашыцы можна рабіць маску для тлустай скуры: цыбуля прыгнятальна падзейнічае на тлушчавыя залозы, скура падсушыцца, і запаленні знікнуць.
  • Вельмі добра дзейнічае адвар цыбульнай шалупіны на скуру галавы: пазбаўляе ад перхаці, дадае валасам аб'ём, узмацняе рост валасоў. Рэкамендуецца апалоскваць валасы адварам пасля прымянення звычайнага шампуня!
  • Гаючыя ўласцівасці цыбулі рэпчатай вядомыя ўсім, але многія не ўжываюць цыбулю з-за паху. Але характэрны цыбульны або часночны пахі лёгка ўхіліць, з'еўшы некалькі грэцкіх, міндальных або кедравых арэшкаў. Дзейнічае лепш за любы асвяжальнік для рота, а як карысна!
  • Калі высушыць цыбулю невялікімі кавалачкамі, яе можна дадаваць як натуральны араматызатар у несалодкую выпечку! Змясціце кавалачак цыбулі ў ёмістасць з мукой: мука набудзе апетытны водар. Хатні хлеб, булачкі і несалодкія пірагі атрымаюцца цудоўныя...

Кекс у мікрахвалеўцы

Спатрэбіцца: па 3 ст. л. мукі, какавы, цукру, малака і масла; 1 яйка; 1/4 ч. л. соды; арэхі, разынкі, какосавая стужка — на смак.

Растапіць масла і змяшаць з яйкам і малаком. Асобна змяшаць муку, цукар і какаву. Аб'яднаць абедзве сумесі і вельмі старанна змяшаць. Дадаць па жаданні арэхі, разынкі ці какосавую стружку. Для выпякання спатрэбіцца гарачатрывалы кубак аб'ёмам 250 мл. Заліце ўнутр цеста і пастаўце яго ў мікрахвалевую печ на 1-3 хвіліны з магутнасцю 800 Вт.

Чым даўжэй будзе выпякацца кекс, тым больш шчыльным ён атрымаецца.


«П'яная бульба»

Спатрэбіцца: мясны фарш — 300 г, бульба — 10 шт., мука — 4 ст. л., гарэлка — 2 ст. л., вада — 2 шклянкі, праванскія травы і соль — на смак.

Бульбу наразаем слайсамі таўшчынёй 0.5 см. Да канца не даразаем, каб атрымалася «кішэнька». У фарш дадаём гарэлку, солім і перамешваем. Фарміруем аладкі і ўкладваем у «кішэнькі». Награваем ваду, прасейваем у яе муку і варым густаваты кісель, солім і дадаём праванскія травы.

У форму выкладваем начыненыя «кішэнькі», солім і паліваем кісялём. Запякаем пры 180 градусах прыкладна 40 хвілін.


Салата з курынымі сэрцайкамі і агуркамі

Спатрэбіцца: курыныя сэрцайкі — 500 г; вялікая цыбуліна — 1 шт., салёны агурок — 2 шт., вялікая морквіна; свежы агурок — 1 шт.; алей — 2 ст. л.; маянэз — 2 ст. л., цукар — 2 ч. л.; 9 %-ны воцат — 1,5 ч. л., спецыі, зяленіва і соль — на смак.

Курыныя сэрцайкі прамыць пад праточнай вадой. Выдаліць з іх сасуды і лішні тлушч. Заліць вялікай колькасцю халоднай вады, даць пастаяць 30-40 хвілін і зліць яе.

Вылажыць сэрцайкі ў рондаль з кіпячай вадой і падсаліць. Калі вада з сэрцайкамі закіпіць, паменшыце агонь да мінімуму і варыце яшчэ 20-25 хвілін, увесь час здымаючы пену, якая ўтвараецца.

Пакуль варацца сэрцайкі, моркву нарэзаць тонкімі палоскамі (ці надраць на тарцы) і абсмажыць 5-7 хвілін.

З гатовых курыных сэрцайкаў зліць ваду, астудзіць і нарэзаць іх брусочкамі. Салёныя агуркі нарэзаць тонкімі палоскамі.

Цыбулю нарэзаць на тонкія паўкольцы. Пералажыць у глыбокую міску і заліць кіпенем, дадаць цукар, соль і воцат. Цыбуля будзе гатовая, як толькі кіпень астыне.

Злучыце ў адной ёмістасці падрыхтаваную гародніну і сэрцайкі. Зверху пакладзіце нарэзаны паўкольцамі свежы агурок. Перад падачай пасыпце салату зяленівам і любімымі спецыямі.

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.