Вы тут

Анатоль Ісачанка правёў прыём грамадзян у Магілёве


Вырубка дрэў, будаўнічыя недахопы, падтапленні -- старшыня Магілёўскага аблвыканкама Анатоль Ісачанка выслухаў праблемныя пытанні магіляўчан.


Гэта адбылося падчас прыёму грамадзян, які па традыцыі праводзіцца ў першаю сераду месяца. Жыхары дома па вуліцы Першамайскай у горадзе Магілёве звярнуліся ў аблвыканкам з нараканнем на тое, што з-за будаўніцтва жылых дамоў у раёне іх вуліцы, а таксама суседняй Акцюбінскай і Віцебскага тупіка пад сякеру пайшлі зялёныя насаджэнні, у тым ліку яблыневы сад. Магіляўчане лічаць, што вырубка вядзецца не законна, без адпаведнай дазвольнай дакументацыі. Да таго ж без уліку асаблівасці месца, дзе яны жывуць.

— Наш дом знаходзіцца ля дарогі, побач чыгунка, прыватнае прадпрыемства і АЗС з аўтамыйкамі. Усё гэта здароўе не дадае. А зараз яшчэ і без дрэў нас пакідаюць, — паскардзіліся яны.

У якасці альтэрнатывы яны папрасілі зрабіць непадалёк ад іх дома паркавую зону.

Анатоль Ісачэнка запэўніў грамадзян, што працэс вырубкі дрэў вядзецца ў адпаведнасці з законам і пад наглядам спецыялістаў Камітэта прыродных рэсурсаў і навакольнага асяроддзя Магілёўскай вобласці. Што датычыцца пытання па кампенсацыйных пасадках, то яно будзе вырашана.

Старшыня магілёўскага таварыства ўласнікаў «Чыгрынак» паскардзіўся на якасць будаўнічых работ ў іх новабудоўлі па вуліцы Алейнай. Ён таксама выказаў незадаволенасць бяздзейнасцю службовых асоб, якія не жадаюць прымаць меры па вырашэнні гэтага балючага пытання. Наадварот, паступіла даручэнне правесці праверку дзейнасці таварыства.

Анатоль Ісачанка паабяцаў, што пытанне будзе дасканала вывучана і прапрацавана. Ён даў адпаведныя даручэнні, каб тыя заўвагі, якія агучыў старшыня таварыства, былі ліквідаваныя.

Жыхарка вёскі Гарадшчына Магілёўскага раёна звярнулася па дапамогу ў сувязі з падтапленнем яе зямельнага ўчастка. Яна паведаміла, што праблема перыядычна ўзнікала і раней, але, на яе думку, пагоршылася пасля таго, як сусед пабудаваў сабе дом каля вадаёма. Яна лічыць, што гэтым ён пагоршыў дрэнажную сістэму.

Між тым, як сведчаць спецыялісты, праблемы з вадой абумоўлены асаблівасцямі рэльефу. Старшыня Магілёўскага райвыканкама Алег Чыкіда канстатаваў, што з такой праблемай сутыкаецца не толькі заяўніца, але і іншыя жыхары. Для пачатку работнікам ЖКГ даручана выехаць, каб пачысціць трубы і заіленыя канавы. У будучым, адзначыў Анатоль Ісачэнка, пытанне трэба будзе комплексна прапрацаваць з удзелам меліяратараў.

Усе праблемы, з якімі звярнуліся грамадзяне, ўзятыя на кантроль і будуць дэталёва вывучаны. Падсумоўваючы вынікі прыёму, губернатар рэзюмаваў, што ўсё пытанні былі важныя і па сутнасці, бо яны датычацца развіцця горада і камфорту жыцця яго жыхароў.

Нэлі ЗІГУЛЯ

Фота БелТА

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.