Вы тут

Другі сезон фестывалю «Вытокі. Крок да Алімпу» пройдзе ў Рэчыцы


У мінулым годзе культурна-спартыўны фестываль «Вытокі. Крок да Алімпу» аб’яднаў усю краіну і паказаў хараство кожнага рэгіёна. Зробіць ён гэта і сёлета. Фестывальную эстафету першай прыме Гомельская вобласць. Свята спорту і культуры пройдзе ў Рэчыцы з 20 па 21 мая.


 Галоўная задача фестывалю — паказаць патэнцыял рэгіёну праз спорт, культуру і турызм. Таму пачнецца фестываль прэс-турам для прадстаўнікоў рэспубліканскіх і рэгяінальных СМІ, падчас якога журналісты бліжэй пазнаёмяцца са славутасцямі горада. У першы дзень фестываля адбудзецца семінар на тэму «Актуальныя пытанні падрыхтоўкі спартсменаў і шляхі іх рашэння» з удзелам спецыялістаў БДУФК, Вышэйшай школы трэнераў і спецыялістаў спартыўны арганізацый Гомельшчыны. Беларуская алімпійская акадэмія правядзе семінар-практыкум для ўсіх, хто цікавіцца алімпійскім рухам. Аматары мастацтва паспрабуць свае сілы на майстар-класе па набойцы «Маляванка. Вытокі самабытнага мастацтва». Маляваныя дываны, якія будуць рабіць удзельнікі майстар-класа, — адметны від народнай творчасці. «Маляванкі» ўключаны ў дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей. А скончыцца першы дзень фестывалю на мажорнай ноце — канцэртам арганнай музыкі Валерыя Шмата.

На другі дзень фестываля «Вытокі» свой крок да Алімпу зробяць аматары спорту. Кожны жадаючы зможа прыняць удзел у алімпійскім квэсце, пазнаёміцца з рознымі відамі спорту і атрымаць каштоўныя прызы. Спартыўныя пляцоўкі будуць арганізаваныя па 30 відах спорту. На многіх з іх можна будзе сустрэць знакамітых беларускіх спартсменаў. У заключны дзень свята абудзецца прэзентацыя калекцый адзення «Роднае моднае» ад беларускіх вытворцаў.

Традыцыйна на галоўнай сцэнічнай пляцоўцы будуць вызначаныя пераможцы вакальнага конкурсу. 

Чым нам запомніўся фестываль «Вытокі. Крок да Алімпу» 2021 году

Лепей за ўсё пра вынікі мінулагодняга свята скажуць лічбы. У шасці гарадах, якія прымалі свята, удзел у ім прынялі 100 тысяч чалавек, а 20 тысяч маладых беларусаў прайшлі алімпійскі квэст. 

У двух гарадах пасля «Вытокаў» пры садзейнічанні НАК Беларусі былі адкрытыя аддзяленні па тэнісе. Цяпер маладых тэнісістаў рыхтуюць яшчэ ў Оршы і Кобрыне. У адным з цэнтраў «Вытокаў» адкрылася спартыўная школа. Так пашанцавала Салігорску. 

Больш за 30 маладзёжных праектаў было прадстаўлена ў 2021 годзе падчас адукацыйнай праграмы «Вытокі». Для іх аўтараў былі арганізаваныя кансультацыі са спецыялістамі ў адпаведных сферах. Адзін праект стаў фіналістам рэспубліканскага конкурсу Дзяржаўнага камітэту па навуцы і тэхналогіям «Лепшы маладзёжны праект». 

Больш за 120 прадстаўнікоў мясцовых арганізацый і прадпрыемстваў удзельнічалі ў культурна-эканамічнай праграме «Капітал месца». У рамках гэтай праграмы праводзіліся семінары па распрацоўцы і прасоўванню рэгіянальных і нацыянальных брэндаў. Дзякуючы фестывалю мясцовыя брэнды, добра прадстаўленыя за мяжоў, атрымалі дадатковую магчымасць для прасоўвання на рэспубліканскім узроўні. Як прыклад — «Кобрынскія сыры». 

Свята «Вытокі. Крок да Алімпу» расцягнецца на ўсё лета. Пасля Рэчыцы яго прыме Столін — 3-4 чэрвеня. Затым фестываль адбудзецца ў Навагрудку (17-18 чэрвеня), затым пераедзе ў Горкі (22-23 ліпеня). Да фестывалю таксама падключацца Полацк (12-13 жніўня) і Капыль (26-27 жніўня). Грандыёзны фінал прыме Мінск. 

Валерыя СЦЯЦКО 

Фота НАК Беларусі

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».